Звольнілі за намер балатавацца ў кандыдаты

2008 2008-07-01T08:50:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўнік Кобрынскага аддзяленьня Партыі БНФ. Актывіст Руху “За свабоду” Аляксандр Мех звольнены з пасады інжынера Упраўленьня магістральных газаправодаў ААТ “Белтрансгаз”.

Алесь Мех уваходзіць у спіс 110 кандыдатаў, які падрыхтавалі Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы. Ён будзе балатавацца ў дэпутаты  Палаты прадстаўнікоў па Кобрынскай выбарчай акрузе.

4 чэрвеня Алеся выклікалі ў кабінет дырэктара прадпрыемства. Там адбылася гутарка з начальнікам прадпрыемства Уладзімірам Галашка і кіраўніком мясцовага КДБ Андрэем Басько. Актывіста наўпрост папярэдзілі: "Калі пойдзеш на выбары, будзеш звольнены".

Алесь Мех сумленна працуе на прадпрыемстве 14 год. Ягоныя калегі і непасрэдны начальнік звярталіся да кіраўніцтва як мясцовага, так і галаўнога прадпрыемства, з просьбай перагледзець рашэнне аб звальненні Меха. Тым не менш, 30 ліпеня актывіста Руху азнаёмілі з загадам аб звальненні (з ім папросту не працягнулі кантракт) і выдалі на рукі працоўную кніжку.

- Менавіта такім чынам, па-свойму, улада рыхтуецца да будучых выбараў. Нажаль, захоўваецца такая тэндэнцыя: з кожнай выбарчай кампаніяй узмацняецца ціск на яе актыўных удзельнікаў. Звальненне сп. Меха сведчыць, што лібералізацыі выбараў чакаць не варта. Мы будзем абавязкова прапаноўваць уключыць у спіс асобаў, якім забаронены ўезд у краіны Еўропы і ЗША, тых, хто датычны да рэпрэсій па палітычных матывах, - каментуе сітуацыю каардынатар кампаніі "За Свабодныя выбары", намеснік кіраўніка Руху "За Свабоду" Віктар Карнеенка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international