Апазіцыянер? На зборы! Кандыдат? Зьбяры ў радні дэкларацыі!

2008 2008-06-30T15:33:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Улады распачалі пераследваць дэмакратычных актывістаў, якія заяўляюць пра сваё жаданьне вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты на маючых адбыцца выбарах у Палату прадстаўнікоў. Часцей за ўсё гэта здараецца ў рэгіёнах. Так,  напрыканцы траўня ў Лельчыцкі райваенкамат выклікалі актывіста і члена камітэта Аб’яднанай грамадзянскай партыі, кандыдата ў дэпутаты парламента ад дэмакратычных сіл Беларусі Мікалая Гаўрыленка. Як паведаміў ваенком,

для гутаркі і  дзеля ўдакладненьня звестак.

 

“Я з самага пачатку меркаваў, што гэта планавая праца, бо больш дваццаці год ніхто мяне не турбаваў”, - распавядае Мікалай Гаўрыленка.

– Але пачытаўшы навіны з іншых рэгіёнаў Беларусі,   прыйшоў да высновы, што гэта была спроба шляхам прызыву на вайсковыя зборы выключыць грамадскіх актывістаў падчас падрыхтоўкі і праведзеньня выбарчай кампаніі ў верасьні 2008 года.

 

Затым з’явілася  патрабаваньне раённай інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах падаць дэкларацыю аб прыбытках і маёмасьці за 2007 год, паколькі, маўляў, ёсьць інфармацыя аб атрыманьні актывістам даходу ад продажы аўтамабіля.

Дэкларацыі запатрабавалі таксама запоўніць жонцы, маці, і цешчы Мікалая Гаўрыленкі. Прычым, сямідзесяцігадовая цешча, якой цяжка схадзіць нават у краму за хлебам, падазраецца ва ўтойваньні даходаў ад прадпрымальніцкай дзейнасьці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international