Галоўныя навіны
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў
17.09.2008
КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай
15.09.2008
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць падрыхтоўкі ўладамі масавых рэпрэсій у перыяд выбарчай кампаніі
13.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
12.09.2008
Расклад не змяніўся: 12 акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі
11.09.2008
Менск: Ярмошына асабіста аддала незаконны загад аб нумарацыі выбарчых участкаў
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Студэнты-каліноўцы патрапілі ў сьпіс невыязных

30.06.2008. Тэгі: студэнты, забарона, выезд за мяжу.
Крыніца: Радыё «Свабода».

Беларускіх хлопцаў, якія вучацца ў замежных унівэрсытэтах, здымаюць на мяжы і паведамляюць, што ім забаронены выезд за межы Беларусі. Прозьвішчы студэнтаў унесеныя ў так званыя “чорныя сьпісы”. Ваенкаматы такім чынам спрабуюць забраць няўгодных апазыцыянэраў у войска. Моладзевага актывіста партыі БНФ Франака Вячорку памежнікі не прапусьцілі празь беларуска-літоўскую мяжу. Гэта здарылася на памежным пераходзе Каменны Лог. Франаку не назвалі прычыну забароны выезду з тэрыторыі Беларусі.

Гаворыць Франак Вячорка: “Мне паведамілі, што мне забаронены выезд за межы Рэспублікі Беларусь, што я толькі нядаўна ўнесены ў “чорны сьпіс”. Калі я спытаў, чаму мяне высаджваюць з аўтобусу, то памежнік адказаў: “Сам разьбірайся”. Я думаю, што гэта зьвязана з маім прызывам у войска, і маё прозьвішча ўнесьлі ў сьпіс супрацоўнікі Савецкага ваенкамату”.

За дзень да гэтага студэнта-каліноўца Зьмітра Буянава памежнікі вывелі зь цягніка, калі той перасек мяжу з польскага боку. Яны паведамілі хлопцу, што назад яго ня пусьцяць, бо ён таксама трапіў у “чорны сьпіс”. “Калі я перасёк беларускую мяжу, памежнікі вывелі мяне з вагону. Яны ўзялі мой пашпарт, пагарталі старонкі і паведамілі мне, што назад ужо не прапусьцяць. Калі я спытаў чаму, то яны мне адказалі: “Зьвяртайся ў міліцыю, тады даведаешся”. Перад гэтым я некалькі разоў езьдзіў у Беларусь, і не было ніякіх праблемаў. Я лічу, што гэта помста беларускім хлопцам за тое, што яны вучацца за мяжой”.

Франак Вячорка прайшоў раённую мэдычную камісію. Мэдыкі зрабілі яму апэрацыю на вочы. Франаку сказалі, што цяпер ён будзе мець адтэрміноўку ад прызыву ў войска на паўгода.

Зьміцер Буянаў вучыцца ў Гданьскім унівэрсытэце. У ваенкамаце ляжыць ягоная даведка з унівэрсытэту з перакладам на беларускую мову. У ваенкамаце паведамілі, што ў хлопца адтэрміноўка на год, і яму толькі трэба штогод прыносіць новыя даведкі.

Франак і Зьміцер стаяць на ўліку ў ваенкамаце Савецкага раёну Менску.

Сябра Франка Алесь Каліта прайшоў спачатку раённую камісію, якая прызнала яго нягодным у службе ў войску, але потым яго накіравалі ў абласную. Цяпер Алесь Каліта праходзіць рэспубліканскую мэдычную камісію.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования