На заходнiм фронце — без перамен

2008 2008-06-26T17:01:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Як паведамiлi карэспандэнту "Народнай волi" ў прэс-службе Пасольства ЗША ў Беларусi, напрыканцы гэтага месяца ў беларускую сталiцу вяртаецца з адпачынку Часовы Павераны ў справах ЗША ў Мiнску Джонатан Мур.

Тым часам нядаўна пасол ЗША ў Беларусi Карэн Сцюарт у iнтэрв'ю агенцтву France Press заявiла, што "мы ўсё яшчэ жадаем i гатовы разгледзець спосабы паляпшэння адносiн, але ўсё залежыць ад тых крокаў, якiя ўлады Беларусi распачнуць у стаўленнi да правоў чалавека, якiя ляжаць у аснове нашых санкцый. Мы жадаем вызвалення зняволеных i спрабуем прадбачыць, што можа адбыцца на выбарах".

У прэс-службе Мiнiстэрства замежных спраў Беларусi iнфармацыяй аб паляпшэннi дыпламатычных адносiн памiж ЗША i Беларуссю не валодаюць. "Усё, што МЗС хацела сказаць, намi ўжо агучана", — кажуць там.

Дарэчы, па паведамленні агенцтва "Iнтэрфакс", Пасольства ЗША ў Мiнску, якое прыпынiла выдачу вiз з-за скарачэння штату пасольства, не зможа ў блiжэйшым будучым узнавiць гэтую працэдуру. А значыцца, што беларусы, якiя вырашылi наведаць ЗША, вымушаны афармляць вiзы ў iншых краiнах. Найбольш зручнымi месцамi для афармлення вiз у ЗША з'яўляюцца Кiеў i Масква, паколькi ў гэтыя краiны не патрэбна вiза.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international