Рух не будзе вылучаць кандыдатаў

2008 2008-06-24T16:09:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Адзін з лідэраў стваранага Руху “За Свабоду” Віктар Карняенка заявіў, што Рух будзе ўдзельнічаць у кампаніі АДС “За свабодныя і справядлівыя выбары”, але вылучаць сваіх кандыдатаў не будзе.

“У нас няма сваёй уласнай кампаніі, у нас ёсьць агульная кампанія, у якой мы ўдзельнічаем. У Руху “За Свабоду” не будзе ніводнага свайго кандыдата. Мы не зьяўляемся палітычнай партыяй і ня будзем дамагацца месцаў у гэтым парлямэнце”.

Папярэдне ў Руху “За Свабоду” былі прапановы, аб вылучэньні ўласных кандыдатаў удэпутаты, была дыскусія, але большасьць адмовілася. Віктара Карняенка зьяўляецца каардынатарам кампаніі “За Свабодныя і справядлівыя выбары” у рамках АДС.

“Мы разам з Аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі прайшлі два этапы гэтай кампаніі. Мы падрыхтавалі праекты пастановаў ЦВК, якія б маглі значна палепшыць сытуацыю ў краіне, але на жаль, яны былі адхіленыя Цэнтрвыбаркамам. Мы падрыхтавалі агульны сьпіс кандыдатаў у акруговыя камісіі, зацьверджаны палітрадай. Цяпер падрыхтуемся да вылучэньня нашых прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі”.

Спадар Карняенка прагназуе, што ў акруговыя выбарчыя камісіі большасьць кандыдатаў ад апазыцыі ўлады ўключаць.

Ні сам Карняенка, ні лідэр Руху А. Мілінкевіч кандыдатамі вылучацца ня будуць. А. Мілінкевіч маце намер стаць даверанай асобай тым апазыцыйным кандыдатам, якія запросяць яго і езьдзіць з агітацыяй па ўсёй Беларусі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international