У Наваполацку падчас распаўсюду віншавальных улётак, прысьвечаных Дню Волі, затрыманы сябра Партыі БНФ Аляксей Трубкін.

2005 2005-03-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода
25 сакавіка Аляксей Трубкін завітаў у прымальню рэктара Полацкага дзяржунівэрсытэту Зьмітра Лазоўскага, каб уручыць яму віншавальную ўлётку да Дня Волі. Рэктар сустрэў наведніка прыязна, запрасіў зайсьці ў кабінэт, а затым выклікаў студэнцкую службу аховы і работнікаў міліцыі. Неўзабаве Аляксей Трубкін быў дастаўлены ў ГАУС, дзе на яго быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні.

Сябар БНФ абвінавачаны ў парушэньні артыкула 173 частка 3 КоАП — распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных зьвестак. 12 красавіка затрыманы мусіць зьявіцца на паседжаньне адміністрацыйнай камісіі гарвыканкаму, якая вызначыць меру пакараньня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства