Галоўныя навіны
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы


Прапанаваныя змены ў Выбарчы кодэкс

28.02.2008. Крыніца: Польскае радыё.

Рабочая група дэмакратычных сілаў "За свабодныя выбары” распрацавала для Цэнтральнай выбарчай камісіі чатыры праекты пастановаў, якія ўдасканальваюць выбарчы працэс. Нагадаем, восеньню ў Беларусі пройдуць парлямэнцкія выбары. 

Экспэртная група „За свабодныя выбары” была створана з ініцыятывы Руху "За Свабоду" на паседжаньні эскпэртаў і палітыкаў дэмакратычнага руху Беларусі, якое было прысьвечанае выбарам у парлямэнт. 

Адзін з аўтараў праектаў Сяргей Альфэр з Аб’яднанай грамадзянскай партыі падкрэсьлівае, што ёсьць дзьве магчымасьці, каб паўплываць на зьмену выбарчага працэсу ў Беларусі.

С. Альфэр: На мой погляд, ёсьць два варыянты зьменаў. Першы - гэта зьмена заканадаўства. Але для гэтага трэба, каб ціск апазыцыйных партыяў на ўладу быў вельмі моцны. Тэарэтычна, істотных праблем са зьменаю заканадаўства ў нас няма. Дастаткова, каб суб’ект заканадаўчай ініцыятывы, а сёньня гэта выключна прэзыдэнт, запрапанаваў зьмены. Яны могуць быць прынятыя цягам дзесяці дзён у двух чытаньнях безь ніякіх праблем. Нашае заканадаўства гэта дазваляе. Тое, што беларускія ўлады ня хочуць гэтага рабіць, гэта іншая справа.

Іншы варыянт - падрыхтоўка на падставе дзейнага заканадаўства такіх пастаноў ЦВК, якія больш падрабязна рэглямэнтавалі б правядзеньне выбараў. Менавіта гэты варыянт мы рыхтуем.

Калі ўлада ня пойдзе й гэтым шляхам, то стане зразумела, што яны хочуць правесьці сёлетнія выбары як і ў мінулым – закрыта, незаконна й несправядліва. Іншага варыянта быць ня можа.

Намеснік кіраўніка Руху "За Свабоду" Віктар Карняенка, які актыўна прымаў удзел у распрацоўцы праектаў пастановаў, падкрэсьлівае, што дэмакратычныя сілы з самага пачатку занялі прынцыповую пазыцыю, датычную зьменаў выбарчага працэсу.

В. Карняенка: На паседжаньні мы прынцыпова вырашылі, што ня будзем імкнуцца да зьменаў Выбарчага кодэксу, бо гэта ў цяперашніх умовах немагчыма. Разумеючы, што заканадаўства ў гэтай галіне недасканалае, і яго ў будучыні трэба абавязкова мяняць, мы зьвярнулі большую ўвагу на прымяненьне заканадаўства. А дакладна на пастановы выбарчай камісіі, якія прымаюцца на падставе Кодэксу.

У прыватнасьці, рабочая група распрацавала чатыры праекты пастановаў Цэнтральнай выбарчай камісіі, якія зьмяшчаюць гарантыі правоў палітычных партыяў і суб’ектаў, замацаваныя ў Выбарчым кодэксе.

В. Карняенка: Першае – гэта працэдура падліку галасоў. Яна павінна быць зразумелай і празрыстай, паколькі ёсьць інфармацыя, што на мінулых выбарах галасоў, акрамя старшыні, а ў лепшым выпадку сакратара, ніхто не лічыў. Мы распрацавалі дэталёвую пастанову, якім чынам павінна адбывацца працэдура падліку галасоў. Гэтая пастанова не супярэчыць Кодэксу.

Другі праект тычыцца правоў назіральнікаў. Назіральнік павінен мець магчымасьць назіраць за працэсам як галасаваньня, так і падліку галасоў. Пакуль такой магчымасьці назіральнікі ня мелі.

Трэцяя пастанова тычыцца правоў прадстаўнікоў усіх палітычных партыяў на ўдзел у працы выбарчых камісіяў на ўсіх узроўнях. Па закону такое права ёсьць, але няма гарантыяў, а тым больш на практыцы ніколі не здаралася, што апазыцыйныя прадстаўнікі прымалі ўдзел у такой працы.

Апошняя пастанова датычыць магчымасьці правядзеньня агітацыйнай кампаніі ў сродках масавай інфармацыі й непасрэдна на сустрэчах з выбарцамі.

Безумоўна, гэта толькі праекты. Цяпер яны праходзяць канчатковую экспэртызу ў партыях, якія будуць прымаць удзел у выбарах.

На наступным тыдні плянуецца вынесьці праекты прапановаў на грамадзкае абмеркаваньне, а таксама плянуецца перадаць іх у ЦВК. Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў зазначаюць, што старшыня Выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына казала, што, калі будуць прапановы, то камісія будзе іх разглядаць.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования