Фермера запрасілі ў калонію
25.06.2008.
Тэгі: зьняволеныя, умовы ўтрыманьня.
Крыніца: Прэс-служба АГП.
У адказ на зварот любаньскага фермера Алеся Касача (з нагоды парушэнняў правоў яго сына ў Шклоўскай калоніі), - начальства калоніі запрасіла Алеся на перамовы.
Нагадаем, што А.Касач звярнуўся ў лукашэнкаўскую Адміністрацыю з просьбаю выратаваць яго сына, якога ў калоніі наўпрост пагражаюць забіць. Зварот суправаджаўся папярэднім выйсцем Алеся Касача на Кастрычніцкую плошчу з плакатам.
24 чэрвеня Алесь вярнуўся з калоніі дахаты. Пабачыцца з сынам Васілём яму магчымасці не далі (для гэтага існуе адпаведны парадак) - А.Касач меў гутарку з намеснікам начальніка калоніі і з аператыўнікам. Яны паведамілі, што перавялі Васіля ў іншы атрад, і запэўнілі, што ніякая небяспека Васілю не пагражае і ўсё будзе добра.
'У мяне ўпэўненасці няма, - кажа Алесь Касач. - Я зразумею, што ўсё нармальна, толькі калі сын сам мне пра гэта скажа. Пакуль я яшчэ не прыняў рашэння - магчыма, ізноў давядзецца пісаць звароты ды выходзіць на плошчу'.
Навіны па тэме
19.08.2008 У палітвязня Андрэя Кіма значна пагоршыліся ўмовы ўтрымання
31.07.2008 У Беларусі ўпершыню прагаласуюць арыштаваныя
25.07.2008 Офіс АБСЕ у Менску займаецца праблемай умоваў побыту затрыманых у турме на Акрэсціна
21.07.2008 Спроба масавага суіцыду ў бабруйскай калёніі
01.07.2008 Парсюкевіча перавядуць у Мінск
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









