Фермера запрасілі ў калонію

2008 2008-06-25T14:09:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У адказ на зварот любаньскага фермера Алеся Касача (з нагоды парушэнняў правоў яго сына ў Шклоўскай калоніі), - начальства калоніі запрасіла Алеся на перамовы.

Нагадаем, што А.Касач звярнуўся ў лукашэнкаўскую Адміністрацыю з просьбаю выратаваць яго сына, якога ў калоніі наўпрост пагражаюць забіць. Зварот суправаджаўся папярэднім выйсцем Алеся Касача на Кастрычніцкую плошчу з плакатам.

24 чэрвеня Алесь вярнуўся з калоніі дахаты. Пабачыцца з сынам Васілём яму магчымасці не далі (для гэтага існуе адпаведны парадак) - А.Касач меў гутарку з намеснікам начальніка калоніі і з аператыўнікам. Яны паведамілі, што перавялі Васіля ў іншы атрад, і запэўнілі, што ніякая небяспека Васілю не пагражае і ўсё будзе добра.

'У мяне ўпэўненасці няма, - кажа Алесь Касач. - Я зразумею, што ўсё нармальна, толькі калі сын сам мне пра гэта скажа. Пакуль я яшчэ не прыняў рашэння - магчыма, ізноў давядзецца пісаць звароты ды выходзіць на плошчу'.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international