Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты пачнецца 20 ліпеня

2008 2008-06-25T14:50:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

З 20 ліпеня пачнецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Пра гэта стала вядома пасля таго, як Цэнтрвыбаркам зацвердзіў каляндарны план правядзення выбарчай кампаніі. Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты працягнецца да 18 жніўня. З 19-га да 28 жніўня будзе адбывацца іх рэгістрацыя, пасля чаго пачнецца агітацыйная кампанія.

Як паведамляе БЕЛТА, вылучэнне прадстаўнікоў у склад акружных выбаркамаў будзе праходзіць да 11 ліпеня. Праз тры дні пасля гэтай даты акружныя камісіі мусяць быць сфармаваныя. Сваіх прадстаўнікоў у іх склад могуць вылучаць групы грамадзян з 100 чалавек, грамадскія аб'яднанні, палітычныя партыі і працоўныя калектывы, у якіх налічваецца не менш за 30 чалавек.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international