Ганна Антонава пацярпела за свае хрысьціянскія перакананьні

2008 2008-06-24T16:08:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

 

Хрысціянскую дэмакратку Ганну Антонаву адлічылі з БДПУ ім. Максіма Танка, 1 курса факультэта беларускай філалогіі і культуры, за тое, што студэнтка ад свайго імя напісала заяву на правядзенне пікету ў падтрымку палітзьняволенага А.Казуліна. Адказ чамусьці прыйшоў не ёй, а намесніцы дэкана Ганчаровай-Цынкевіч Таццяне Уладзіміраўне.

Дзяўчына расказала, што новы дэкан, Шумчык Франц Станіслававіч і яго намесьніца Ганчарова-Цынкевіч пачалі пытацца: “адкуль маё захапленьне польскай мовай,чым я ў горадзе займаюся, якія ў мяне сябры і г.д.” Я часта наведваю касцёл, таму не задумваючыся распавяла пра гэта. Тут “новы дэкан” не вытрымаў: “Дык гэта ў касцёле цябе навучылі заявы на пікеты пісаць?” Ганна гаворыць, што была вельмі здзіўлена і разгублена, бо ведала, што такія заявы не забароненыя законам і пачала спрачацца. Аднак ёй заявілі, што яна “вучыцца ў дзяржаўнай навучальнай установе і абавязана падтрымліваць палітыку нашай дзяржавы і нашага прэзідэнта”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international