Галоўныя навіны
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
06.08.2008
“Адной дэкларацыі мала”
05.08.2008
Праваабаронцаў у Беларусі цкуюць як дысыдэнтаў у СССР
01.08.2008
5 жніўня адбудзецца прэзентацыя рускай версіі справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў
22.07.2008
Аналіз фармаваньня акруговых камісіяў
15.07.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары: практыка фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў засталася нязьменнай (абнаўлена табліца)
11.07.2008
Маніторынг выбарчай кампаніі: заклапочанасьць выклікае агульная грамадска-палітычная атмасфера


Фермер ідзе на плошчу

19.06.2008. Тэгі: акцыі, зьняволеныя, пратэст, умовы ўтрыманьня.
Крыніца: Прэс-служба АГП.

Алесь Касач, фермер з Любаньскага раёну, заўтра ў 11-00 збіраецца выйсці на сталічную Кастрычніцкую плошчу.

Прычыну, па якой ён наважыўся на гэты крок, не прынята лічыць чыста палітычнай - хаця, калі разабрацца, палітыка тут прысутнічае наўпрост.

Апошняй кропкай сталася сустрэча Алеся Касача ў Дэпартаменце выканання пакаранняў (структура Міністэрства ўнутраных спраў). Справа ў тым, што Васіль Касач, сын Алеся, адбывае пакаранне ў калоніі №17 горада Шклова. Дагэтуль Васіль у калоніі быў на добрым рахунку, - пакуль не адмовіўся даваць хабар.

Алесь Касач звярнуўся ў Дэпартамент, каб яны правялі следства і навялі парадак у калоніі. Пры гэтым, улічваючы вядомыя ўмовы ў нашых установах такога тыпу, А.Касач асабліва папрасіў пра захаванне інкогніта. Аднак следчы Дэпартамента, ажно ў прысутнасці Алеся Касача, патэлефанаваў у калонію, назваўшы прозвішча сына. У выніку ўмовы для Васіля ў калоніі стварылі наогул невыносныя. Яму нават пагражаюць смерцю.

Пры гэтым, што цікава, сам следчы ўласнае прозвішча назваць адмовіўся.

Такім чынам, Алесь Касач у гэтай сітуацыі не бачыць іншага выйсця, як звярнуцца наўпрост да Аляксандра Лукашэнкі, прычым публічна. Сваю заяву ён збіраецц несці з Кастрычніцкай плошчы ў Адміністрацыю.

Сам Алесь мае фермерскую гаспадарку 'Конезавод Айрес' у Любаньскім раёне, дзе паўсотні коней. У гутарцы цытаваў вершы Ўладзіміра Караткевіча і Максіма Багдановіча - апошняга, у прыватнасці, да беларускага народу, пісанае ў 1913 годзе: 'Народ, Беларускi Народ! / Ты - цёмны, сляпы, быццам крот. // Ты крыкнуть ня вольны: "Ратуйце!" / I мусiш ты "Дзякуй" крычаць'. У сітуацыі з сынам, кажа Алесь, 'я "Дзякуй" крычаць не буду - магу толькі "Ратуйце!"'.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования