Акцыя супраць свавольля супрацоўнікаў калёніі
20.06.2008.
Тэгі: акцыі, зьняволеныя, умовы ўтрыманьня.
Крыніца: Радыё «Свабода».
Супрацоўнікі міліцыі выдалілі з Кастрычніцкай плошчы Алеся Касача. Мужчына стаў там з плякатам, каб зьвярнуць увагу ўладаў на сваволю супрацоўнікаў шклоўскай папраўчай калёніі.
Сп.Касач паведаміў, што адміністрацыя калёніі рэгулярна патрабуе ад сваякоў пакараных пераводзіць грашовыя сродкі на рахункі калёніі. Апроч таго, Алесь Касач паведаміў, што сваякоў прымушаюць прывозіць у турму розныя рэчы, якія замаўляюць ім міліцыянты.
Сп.Касач заявіў, што пасьля ягонай скаргі ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў на дзеяньні супрацоўнікаў шклоўскай калёніі пачаліся пагрозы яго сыну, які адбывае там пакараньне за бойку.
Алесь Касач заявіў, што выйшаў на плошчу, каб зьвярнуць увагу грамадзкасьці на безабароннасьць грамадзянаў перад дзеяньнямі міліцыі.
Навіны па тэме
02.10.2008 Прадпрыемствы абавяжуць браць на працу былых зняволеных
02.10.2008 Прадпрымальнікі будуць бараніць сябе
01.10.2008 Стартавала кампанія «Будзьма!». БАЖ далучаецца да ініцыятывы
01.10.2008 Салігорскія маладафронтаўцы пакараныя за антываенны пікет
28.09.2008 МУС расцэньвае акцыю апазіцыі як грубае парушэнне парадку
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











