Спецслужбы актывізуюць дзеяньні па вярбоўцы студэнтаў

2008 2008-06-20T13:10:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/picture2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
КДБ

КДБ

2008 год для студэнта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзяніса Лясуна пачаўся не зусім звычайна. 21 студзеня, пад час заняткаў, яго выклікалі ў дэканат для размовы з … супрацоўнікам КДБ. Аператыўнік шляхам пагроз і запалохваньня спрабаваў прымусіць студэнта-актывіста паведаміць інфармацыю пра ягоныя паездкі за мяжу, схіліць да супрацы. Сустрэўшы рашучую і катэгарычную адмову ён сыйшоў ні з чым. Аднак, хутчэй за ўсё, інфармацыя пра дзейнасьць і адукацыйныя паездкі студэнта, збіралася гэтым ведамствам увесь наступны час.

Днямі Дзмітрый Лясун паведаміў праваабаронцам пра новыя спробы ўціску на яго з боку сілавых структураў. На гэты раз ім зацікавіўся афіцэр аператыўна-вышуковага аддзела мытнай службы. Вось як пра нечаканую сустрэчу распавядае сам Лясун:

У перадапошні дзень траўня, калі я знаходзіўся на занятках ва ўніверсітэце, мне патэлефанавалі з незнаёмага раней нумара: "…ну, мы гэта… з камітэта…"

"Якога яшчэ камітэта?" - перапытаў я. "З мытнага. Жадаем пагаварыць з вамі з нагоды вашай нядаўняй паездкі за мяжу. Трэба сустрэцца з вамі пасьля заняткаў".

"Мне з вамі размаўляць няма пра што. Усяго добрага!". На гэтым гутарка наш скончылася, але ненадоўга.

Прыкладна праз паўгадзіны на занятках па "Экстэнсіўнаму чытаньню" я прадстаўляў аналіз аднаго з мастацкіх твораў. У гэты час увайшла памочніца дэкана і тэрмінова запрасіла ў дэканат. Я завяршыў сваю прэзентацыю і перад тым, як пайсці ў дэканат, паведаміў усім аднагрупнікам і выкладчыку пра тое, што ў кабінеце дэкана мяне чакае супрацоўнік КДБ, які мне нядаўна тэлефанаваў і спрабаваў выпытать інфармацыю аб нядаўняй паездцы за мяжу. Сябры паставіліся да гэтага з разуменьнем і пажадалі поспеху.

 

Дэкан пакінула нас сам-насам. Перад мной сядзеў мужчына 30-35 гадоў шчыльнага целаскладу. Ён адразу прыступіў да справы, сказаў, што сапраўды ведае, куды я ездзіў і што я там рабіў, але жадаў бы даведацца аб гэтым падрабязьней. Я папрасіў яго прадставіцца і меркаваў, што ён пачне шыфравацца і казаць, што дакументы забыўся, як здаралася раней. Аднак ён адразу ж дастаў з кішэні пасведчаньне і ветліва працягнуў яго мне: "капітан аператыўна-вышуковага аддзела мытнай службы Гузяеў Андрэй”. Прызнаюся, сапраўды я захваляваўся. Суразмоўца вярнуўся да свайго пытаньня пра паездку ў перыяд з 13.05.2008 па 16.05.2008. Я адказаў, што з'язджаў па АСАБІСТЫХ справах і маю поўнае права не казаць нікому нічога аб падрабязнасьцях свайго АСАБІСТАГА жыцьця. Ён спрабаваў разгаварыць мяне, але ў выніку мы падыходзілі да аднаго і таго ж бар'еру, пераадолець які я не жадаў, а наадварот спрабаваў умацаваць, у той час, як мой апанент рабіў усё для таго, каб яго разбурыць. У выніку гэтага ягоны голас змяніўся і стаў грубым і больш нахабным. Ён нагадаў мне, што я прапускаю заняткі, не маючы на гэты дазволу дэкана і якіх-небудзь даведак. Але я адказаў, што папярэджваў дэкана аб сваёй паездцы загадзя, і што пры нашай гутарцы прысутнічала загадчыца кафедрай. Капітан мне адказаў, што дэкан паведаміла яму адваротнае.

Аднак наша гутарка ўсё роўна была безсэнсоўнай. Тады аператыўнік выкарыстаў свой апошні козыр і сказаў: "Вы ж ня жадаеце адвучыцца 4 гады і на апошнім курсе быць адлічаным?" "Не", - адказаў я, - "не жадаю”. Але, тым не меньш, наша гутарка не прывядзе да таго, чаго вы дамагаецеся". На развітаньне аператыўнік паабяцаў, што будзе выпытваць у мяне інфармацыю шляхам ціску на мяне праз вучобу і прыстрашыў адлічэньнем. На гэтым мы і развіталіся.

 

Няхай гэта і не зусім сціпла, але я адзін з апошніх студэнтаў, якога маглі бы выгнаць з універсітэта за непаспяховасьць. Я ўпэўнены, што зрабіў правільны выбар, паступіўшы на філфак, паколькі вывучэньне моў мне дадзена. Таму я маю намер разглядаць усе магчымыя будучыя праблемы і непрыемнасьці, звязаныя з атрыманьнем адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама дзейнасьцю дзяржаўных органаў нашай краіны.

 

Аб сітуацыі, у якую патрапіў студэнт, разважае юрыст-праваабаронца Валянцін Стэфановіч:

Гэтая гісторыя, на жаль, вельмі характэрная апошнім часам, і да нас, праваабаронцаў, звяртаецца даволі шмат людзей, якія скардзяцца на тое, што супрацоўнікі дзяржаўнай бясьпекі пагрозамі схіляюць іх да супрацоўніцтва.

 

Варта адзначыць, што паводле Закону аб Камітэце дзяржаўнай бяспекі, супрацоўніцтва грамадзянаў з работнікамі дзяржбясьпекі грунтуецца толькі на дабраахвотнай аснове. Супрацоўнікі Камітэта не маюць ніякага права схіляць грамадзян пагрозамі або ў дачыненьні да яго, або членаў ягонай сям’і да супрацы. Такія спробы вярбоўкі, выклікі ў дэканат, намёкі на магчымае адлічэньне з універсітэту, калі нехта не пагадажецца даваць інфармацыю Камітэту дзяржаўнай бяспекі, альбо выклікі ў ваенкамат, пад час якіх з чалавекам праводзіць размову прадстаўнік камітэту, які пачынае казаць аб тым, што могуць узнікнуць праблемы ў бацькоў, ці ў сястры, напрыклад калі нехта не пагодзіцца даць падпіску аб тым, што ён абавязуецца супрацоўнічаць, адбываюцца ў апошні час у Беларусі даволі часта.

У такіх выпадках мы раім людзям, па-першае, абавязкова надаваць гэтам спробам грамадскі розгалас, даваць інфармацыю ў сродкі масавай інфармацыі. А па-другое, абавязкова абскарджваць такія дзеяньні ў пракуратуры і дасылаць скаргі на імя кіраўніка Камітэта дзяржаўнай бяспекі, паколькі такая дзейнасьць з’яўляецца парушэньнем дзеючага заканадаўства.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international