viasna on patreon

10 сьнежня з 18.30 да 20.00 у Наваполацку актывісты грамадскага аб’яднання праваабарончы цэнтр “Вясна” правялі акцыю, прысвечаную ўгодкам прыняцця Дэкларацыі Правоў чалавека.

2002 2002-12-11T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Удзельнікі акцыі – 6 дабраахвотнікаў - віншавалі жыхароў горада з угодкамі прыняцця Дэкларацыі і раздавалі бюлетэнь “Права на волю”. Усяго было раздадзена 300 асобнікаў. Акрамя таго, па мясцовым тэлеканале “Вектар” бягучым радком на працягу дня ішло віншаваньне навапалачанаў ад імя сябраў Праваабарончага цэнтру “Вясна” з нагоды гадавіны прыняцця Дэкларацыі.
Між тым працягваецца кампанія па збору подпісаў сярод жыхароў гораду Наваполацку пад заявай з патрабаваньнем забяспечыць тэмпературу ў кватэрах не ніжэй за 18° С, распачатая наваполацкімі прадстаўнікамі праваабарончага цэнтру “Вясна”. Між тым працягваецца кампанія па збору подпісаў сярод жыхароў гораду Наваполацку пад заявай з патрабаваньнем забяспечыць тэмпературу ў кватэрах не ніжэй за 18° С, распачатая наваполацкімі прадстаўнікамі праваабарончага цэнтру “Вясна”. 10.12.2002 атывіст ПЦ “Вясна” Зьміцер Салаўёў перадаў ў Наваполацкі гарвыканкам чарговыя 39 подпісаў навапалачан. Справа ў тым, што шмат у якіх кватэрах тэмпература ніжэй за нормы – у некаторых кватэрах яна складае усяго 13° С. Домакіраўніцтвы не прадпрымаюць ніякіх мер па паляпшэньню сітуацыі, матывуючы тым, што Вітэбскэнерга падае цепланосбіт з тэмпературай ніжэй рэгляментаванай. У сваю чаргу, Вітэбскэнерга спасылаецца на загад вышэйшага кіраўніцтва аб эканоміі энэргарэсурсаў. Між тым прыблізна палова навапалачан мёрзне, а грошы за ацяпленьня плацяць усе аднолькава. Кампанія па збору подпісаў сустрэла добрую падтрымку сярод насельніцтва. Людзі ахвотна падпісваюцца пад заявай у гарвыканкам. У мясцовай прэсе (газэта “Хімік” за 10.12.2002) зьмешчана інфармацыя аб кампаніі па збору подпісаў і пазначаны кантактны тэлефон, па якому можна зьвярнуцца да сябраў ПЦ “Вясна” па дапамогу. Літаральна за некалькі гадзін патэлефанавала каля дзесятка чалавек з розных канцоў гораду і паведамілі, што тэмпература ў іх кватэрах значна ніжэй за 18° С. Да кампаніі па збору подпісаў далучаюцца актывісты іншых грамадскіх арганізацыяў. Спадзяемся, што колькасьць зборшчыкаў подпісаў значна ўзрасце і агульнымі намаганнямі атрымаецца выправіць становішча з цеплазабеспячэннем у горадзе Наваполацку.
Зьміцер Салаўёў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства