Справа «стаматолаг супраць журналіста» працягваецца
18.06.2008.
Тэгі: суды, журналісты, незалежныя выданьні, свабода слова.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.
Судовыя слуханні па зыску слонімскай доктаркі-стаматолага Наталлі Кіман да журналіста «Газеты Слонімскай» Сяргея Васільева працягнуцца ў Слонімскім раённым судзе 30 чэрвеня. Гэткую дату прызначыла суддзя Наталля Радзівонік, 18 чэрвеня заслухаўшы бакі канфлікту.
Нагадаем, стаматолага Н. Кіман абурыў артыкул С. Васільева «Вырванный зуб чуть было не стал причиной смерти», надрукаваны ў сакавіцкім нумары «Газеты Слонімскай». Журналіст расказаў гісторыю хваробы сланімчанкі Галіны Мароз, якая ледзьве не памерла пасля таго, як Н. Кіман вырвала ёй зуб.
Сп. Кіман палічыла, што выкладзеныя ў артыкуле звесткі абражаюць яе гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю. У якасці кампенсацыі маральнага ўрону доктарка патрабуе ад журналіста Сяргея Васільева 10 мільёнаў рублёў.
Між тым, у студзені 2008 г. суд прызнаў стаматолага Н. Кіман вінаватай у прычыненні шкоды пацыентцы Мароз.
«Мы перакананыя ў тым, што не парушылі закон і ніякім чынам не зняважылі ў артыкуле гонар спн. Кіман. Таму намераны адстойваць свае інтарэсы ў судзе», — адзначыў у гутарцы з прэс-службай БАЖ рэдактар «Газеты Слонімскай» Віктар Валадашчук.
Навіны па тэме
03.10.2008 Афіцыйная прэса апублікавала сьпісы «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
03.10.2008 Аблвыканкам хоча падняць раёнкі на «адпаведны часу ўзровень»
03.10.2008 «Урок беларускае мовы» прызнаны экстрэмізмам
03.10.2008 Тэма свабоды СМІ ў Беларусі зноў гучала ў Варшаве
02.10.2008 Выбары скончыліся –запрацавалі суды
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











