Галоўныя навіны
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
06.08.2008
“Адной дэкларацыі мала”
05.08.2008
Праваабаронцаў у Беларусі цкуюць як дысыдэнтаў у СССР
01.08.2008
5 жніўня адбудзецца прэзентацыя рускай версіі справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў
22.07.2008
Аналіз фармаваньня акруговых камісіяў
15.07.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары: практыка фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў засталася нязьменнай (абнаўлена табліца)
11.07.2008
Маніторынг выбарчай кампаніі: заклапочанасьць выклікае агульная грамадска-палітычная атмасфера
11.07.2008
Колькасьць арыштаў грамадзка-палітычных актывістаў расьце
03.07.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, чэрвень 2008 году


Паседжаньні мясцовых уладаў праходзяць закрыта

19.06.2008. Тэгі: журналісты, незалежныя выданьні, свабода слова.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.

Як паведаміла службе маніторынгу ГА «БАЖ» рэдактарка выдання Святлана Гарда, дагэтуль перашкод у працы карэспандэнту «ИП» ў Мікашэвічах не стваралася. Па словах журналісткі, распараджэнне не дапускаць недзяржаўныя СМІ на афіцыйныя мерапрыемствы аддаў намеснік старшыні Лунінецкага райвыканкама Віктар Рафаловіч. Ён прысутнічаў на апошнім пасяджэнні Мікашэвіцкага гарвыканкама на мінулым тыдні і выказаў неразуменне з нагоды прысутнасці ў зале карэспандэнта недзяржаўнага выдання.

Карэспандэнтка «Информ-прогулки» ў Мікашэвічах Галіна Самуйлік акрэдытаваная пры Мікашэвіцкім гарвыканкаме з 2003 года. У горадзе гранітаздабытчыкаў, дзе каля 14 тысяч жыхароў, у недзяржаўнага выдання шмат прыхільнікаў. Калі распараджэнне Лунінецкай раённай адміністрацыі будзе выконвацца і надалей, яны акажуцца пазбаўленымі інфармацыі пра дзейнасць мясцовых органаў улады.

У красавіку г.г. фактычную адмову ў акрэдытацыі атрымала і сама рэдактарка «Информ-прогулки» Святлана Гарда, якая падавала адпаведную заяўку у Лунінецкі райвыканкам. Замест акрэдытацыі раённыя чыноўнікі далі журналістцы дазвол «на асвятленне грамадска—масавых і культурных мерапрыемстваў», але па-ранейшаму адмаўляюцца пускаць яе на пасяджэнні райвыканкама.

«Рэдакцыя не мае патрэбы ў дазволе райвыканкама на асвятленне грамадска—масавых і культурных мерапрыемстваў, бо такое права гарантавана выданню Канстытуцыяй і законам «Аб друку…», — падкрэсліла ў гутарцы са службай маніторынгу БАЖ Святлана Гарда.

У Брэсцкім аблвыканкаме, дзе журналісты спрабавалі абскардзіць дзеянні райвыканкама, ніякіх парушэнняў не ўгледзелі.

 

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования