Кантроль за распаўсюдам перыядычных выданняў у Брэсце будзе ўзмоцнены

2005 2005-03-25T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта ішла гаворка падчас апошняга пасяджэння Брэсцкага аблвыканкама, на якім разглядалася пытанне "Аб сістэме інфармацыйнага забеспячэння насельніцтва і мерах па ўпарадкаванню рознічнай сеткі па распаўсюду перыядычных выданняў на тэрыторыі горада", паведаміла прэс-служба БАЖ.

Як паведаміла начальнік ідэалагічнага аддзела гарвыканкама Зоя Ільюшонак, "не ўсе суб'екты гаспадарання, якія гандлююць перыядычнымі выданнямі, захоўваюць асартыментны пералік". У прыватнасці, гэта тычыцца рэалізацыі дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі. У выпадку ігнаравання гэтых патрабаванняў, гарвыканкаму будзе прапанавана пазбавіць індывідуальных прадпрымальнікаў, што займаюцца такой дзейнасцю, дазволу на продаж перыядычных выданняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства