Алеся Масюка пакаралі штрафам
17.06.2008.
Тэгі: суды, адміністратыўная справа, штрафы.
Крыніца: Прэс-служба А.Мілінкевіча.
Суддзя Аляксандр Шылін прызнаў актывіста Руху вінаватым у парушэнні артыкула 23.34 КоАП РБ і пакараў яго штрафам у 700 тысяч рублёў.
Довады адваката пра тое, што ў Слоніме адбываўся не сход, а звычайная сустрэча з людзьмі, бо не было вызначана канкрэтнае месца і час збору, суддзя не ўлічыў.
– У нас ёсць падставы лічыць, што міліцэйскі рапарт складзены заднім чыслом, бо ён з’явіўся толькі тады, калі стала зразумела, што справа не можа грунтавацца на ананімцы. Міліцыянты не прынеслі у суд журнал рэгістрацыі рапартоў, пра што мы хадайнічалі, – распавядае Алесь Масюк.
Супраць Масюка сведчылі 3 міліцыянты. Адзін з іх сцвярджаў, што актывіст Руху падыходзіў да прадпрымальнікаў і запрашаў іх на сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам.
Ад напісання рапарту да складання пратаколу па Законе мусіць прайсці не болей 10 дзён. Пратакол на Масюка быў складзены праз месяц. Суддзя Аляксандр Шылін не заўважыў гэтага парушэння. Хадайніцтва актывіста Руху аб прыцягненні дадатковых сведкаў суддзя адхіліў. Ён таксама адхіліў хадайніцтва пра свой адвод.
Суд Слонімскага раёна прызнаў Алеся Масюка вінаватым у “арганізацыі несанкцыянаванай акцыі” (арт. 23.34 КоАП РБ) і пакараў яго штрафам у 700 тысяч рублёў.
Навіны па тэме
10.10.2008 Рэжысёр «экстрэмісцкага» фільма: «Я разлічваў хіба што на ацэнку журы, але ніяк не суда»
10.10.2008 Ваенкамат ізноў судзіцца з Паўлам Наздрой
09.10.2008 Справу Аўтухова адправілі на дапрацоўку
09.10.2008 Былы міліцыянт з Шаркоўшчыны абараніў свой гонар
03.10.2008 Па вызваленьні Алеся Чыгіра зноў чакае суд
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











