Алеся Масюка пакаралі штрафам

2008 2008-06-17T17:19:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Суддзя Аляксандр Шылін прызнаў актывіста Руху вінаватым у парушэнні артыкула 23.34 КоАП РБ і пакараў яго штрафам у 700 тысяч рублёў.

Довады адваката пра тое, што ў Слоніме адбываўся не сход, а звычайная сустрэча з людзьмі, бо не было вызначана канкрэтнае месца і час збору, суддзя не ўлічыў.

– У нас ёсць падставы лічыць, што міліцэйскі рапарт складзены заднім чыслом, бо ён з’явіўся толькі тады, калі стала зразумела, што справа не можа грунтавацца на ананімцы. Міліцыянты не прынеслі у суд журнал рэгістрацыі рапартоў, пра што мы хадайнічалі, – распавядае Алесь Масюк.

Супраць Масюка сведчылі 3 міліцыянты. Адзін з іх сцвярджаў, што актывіст Руху падыходзіў да прадпрымальнікаў і запрашаў іх на сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам.

Ад напісання рапарту да складання пратаколу па Законе мусіць прайсці не болей 10 дзён. Пратакол на Масюка быў складзены праз месяц. Суддзя Аляксандр Шылін не заўважыў гэтага парушэння. Хадайніцтва актывіста Руху аб прыцягненні дадатковых сведкаў суддзя адхіліў. Ён таксама адхіліў  хадайніцтва пра свой адвод.

Суд Слонімскага раёна прызнаў Алеся Масюка вінаватым у “арганізацыі несанкцыянаванай акцыі” (арт. 23.34 КоАП РБ) і пакараў яго штрафам у 700 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international