Газета «Витебский курьер» атрымала папярэджанне

2008 2008-06-18T16:41:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Выданне папярэдзілі адразу па двух артыкулах закона «Аб друку і іншых СМІ». Міністэрства сцвярджае, што газета ўказала ў выходных дадзеных несапраўдны адрас рэдакцыі (арт. 26), а таксама не паведаміла Мінінфарму ў належны тэрмін пра змену адрасу для ўнясення зменаў у пасведчанне аб рэгістрацыі (арт. 11).

Як патлумачыў прэс-службе ГА «БАЖ» Павел Левінаў, выданне папярэдзілі за калізію, створаную самімі ўладамі. «Калі мы ўнеслі змяненні ў Статут (2007 г. - заўв. рэд.), то прадаставілі ў Міністэрства інфармацыі копію новага Статута, у якім быў указаны наш новы юрыдычны адрас. Але Віцебскі аблвыканкам хутка адмяніў сваё ж рашэнне аб унясенні змяненняў у нашы ўстаноўчыя дакументы. Таму наш цяперашні юрыдычны адрас ва ўсіх дакументах пазначаны як вул. Гагарына, 24–11. У газеце ўказаны і гэты адрас, і яшчэ адзін — па якім мы рэальна знаходзімся...»

Паводле Паўла Левінава, зараз вядуцца кансультацыі наконт магчымага абскарджання папярэджання ў Міністэрстве інфармацыі.

Нагадаем: у 2007 г. ЗАТ «Выдавецкі дом «Витебский курьер» накіравала ў Віцебскі аблвыканкам дакументы на ўнясенне зменаў і дадаткаў у свой Статут. 11 кастрычніка 2007 г. выканаўчы камітэт даў адпаведны дазвол, але ўжо праз месяц, 12 лістапада 2007 года, сам жа яго адклікаў.

Гэтае рашэнне аблвыканкама «Витебский курьер» спрабаваў абскардзіць у Гаспадарчым судзе Віцебскай вобласці. 18 лютага суд адхіліў скаргу, а 18 сакавіка, пасля разгляду апеляцыйнай скаргі, пакінуў сваё ж рашэнне ў сіле. 20 траўня калегія Вышэйшага гаспадарчага суда (ВГС) адхіліла касацыйную скаргу ЗАТ «Выдавецкі дом «Витебский курьер» і прызнала рашэнні судоў папярэдніх інстанцый правамоцнымі.

Недзяржаўная газета «Витебский кур­ьер М» аднавіла выхад у канцы красавіка г.г. пасля амаль гадавога перапынку і цяпер друкуецца ў Смаленску.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international