Жанна Літвіна: Прыняцце законапраекта аб СМІ перакрэсліць усе спробы дыялогу з Еўропай
18.06.2008.
Тэгі: заканадаўства, парламент, СМІ, свабода слова.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.
«Сітуацыя са СМІ для ўсіх еўрапейскіх структур і міжнародных арганізацый — прыярытэтная тэма. Яны пільна сочаць за тым, што адбываецца з прэсай у нашай краіне. Калі гэты рэгрэсіўны законапраект прымуць, тым самым афіцыйны Мінск перакрэсліць усе спробы наладзіць дыялог з еўраструктурамі», — так пракаментавала прыняцце законапраекта «Аб СМІ» ў першым чытанні старшыня ГА «БАЖ» Жанна Літвіна.
«Гэта адзін з самых важных для грамадства законапраектаў. Чаму ж гэты закон сёння так паспешліва прымаецца? Я бачу толькі адно тлумачэнне — мы набліжаемся да чарговай палітычнай кампаніі, якая прынамсі часткова зменіць склад парламента. Значыць, усю адказнасць за гэты рэгрэсіўны законапраект хочуць „павесіць“ на сённяшніх дэпутатаў — каб потым апраўдвацца, што яго прымаў „стары“ склад», — лічыць спн. Літвіна.
«Пад канец тэрміну ў дэпутатаў аслаблена пачуццё адказнасці. Для мяне гэта выразны знак слабасці нашага парламента, які жадае да апошняга дня быць паслухмяным, ігнаруючы патрэбу шырокай дыскусіі вакол законапраекта», — упэўненая старшыня БАЖ.
Навіны па тэме
29.08.2008 Дэбатаў на дзяржаўных радыёхвалях не будзе
29.08.2008 Дзяржаўная газета практыкуе прысягі на вернасць
26.08.2008 Алесь Анціпенка: «Калі нічога не адбываецца, можна ствараць толькі жоўтую прэсу»
26.08.2008 КДБ вяртае журналістам кампутары
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









