КДБ “лечыць” Алеся Каліту

2008 2008-06-18T12:22:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kalita1.jpg

Ваенныя дактары не могуць канчаткова паверыць у дыягназ, які паставілі кіраўніку Моладзі БНФ Алесю Каліце. У пятніцу ў Магілёўскім абласным шпіталі маладзёну пацвердзілі наяўнасць артэрыяльнай гіпертэнзіі. Аднак у ваенкамаце вырашылі падстрахавацца і накіравалі Каліту на яшчэ адно абследаванне – у Рэспубліканскі ваенны шпіталь.

 

Сёння Алесь Каліта прыбыў у Рэспубліканскі ваенны камісарыят, каб прайсці ваенна-доктарскую камісію. Раней кіраўнік Моладзі БНФ ужо прайшоў две камісіі – на гарадскім і абласным узроўнях. У яго знайшлі анеўрызму сэрца і артэрыяльную гіпертэнзію. Спраўдзіць усе гэтыя дыягназы ваенныя чыноўнікі вырашылі на самым вышэйшым узроўні. Алесь Каліта лічыць, што на дактароў Рэспубліканскай камісіі ажыццяўляецца ціск. Вось што ён пабачыў сёння ў галоўным ваенным шпіталі:

- Да старшыні камісіі зайшлі супрацоўнікі КДБ. У размове дзяжурнага з адным з іх я пачуў, што гэта – супрацоўнікі КДБ.

Па словах Алеся Каліты, размова супрацоўнікаў Камітэта дзяржбяспекі з доктарам цягнулася каля 15 хвілін. Пасля гэтага маладзёну было аб’яўлена пра рашэнне пакласці яго ў кардыялагічнае аддзяленне Рэспубліканскага ваеннага шпіталя. Доктар патлумачыў, што на абследаванні будуць вывучаць усе дыягназы Алеся Каліты:

- Я гэта расцэньваю як спробу сфальшаваць мае дыягназы, якія былі пастаўленыя на раённым і абласным узроўнях. Пільная ўвага з боку КДБ ёсць яскравым сведчаннем таго, што ўлады спрабуюць скарыстаць усе магчымыя сродкі ўціску, каб прызнаць мяне хаця б абмежавана годным да службы ў войску.

 

У Рэспубліканскім ваенным шпіталі Алеся Каліту могуць трымаць цягам двух тыдняў. Па сканчэнні гэтага тэрміну дактары мусяць вынесці канчатковае рашэнне аб прыдатнасці моладзевага актыста да службы ў арміі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international