Айца Леаніда Акаловіча аштрафавалі

2008 2008-06-17T15:45:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сьвятара прызналі вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным сходзе і прысудзілі яму штраф у памеры 30 базавых велічынь — гэта болей за мільён рублёў. Такі прысуд вынес судзьдзя Сяргей Епіхаў. Пасьля суду Леанід Акаловіч накіраваўся дадому ў Менск.

Нагадаем, 19 красавіка ў вёсцы Дражна Старадарожскага раёну быў усталяваны шасьціканцовы крыж у памяць пра 25 мірных сялян, забітых савецкімі партызанамі ў 1943 годзе. Сьвятар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы айцец Леанід Акаловіч асьвяціў крыж. Пазьней міліцыянты склалі пратакол на арганізатараў мерапрыемства, якое было расцэнена як несанкцыянаваны сход. На 15 сутак за гэта былі асуджаныя грамадзкі актывіст Вячаслаў Сіўчык і аўтар кнігі пра трагедыю вёскі Дражна, дасьледчык Віктар Хурсік.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international