Зварот Палітрады Аб’яднаных дэмсілаў па новаму Закону аб СМІ

2008 2008-06-17T13:03:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Прэзідыум Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сіл прыняў учора ўвечары адмысловую заяву наконт новага Закону аб СМІ, які сёння ў першым чытанні разглядаецца ў Палаце прадстаўнікоў. Дакументам істотна ўскладняюцца магчымасці дзейнасці мас-медыя, а таксама становіцца больш жорсткім парадак іх акрэдытацыі пры органах дзяржаўнага кіравання. Упершыню ў заканадаўства ўводзіцца норма, якая рэгулюе інтэрнэт-выданні. Ужо 17 чэрвеня Палата прадстаўнікоў гатовая разгледзець праект закона “Аб сродках масавай інфармацыі” ў першым чытанні.

 

У сувязі з гэтым Прэзідыум Палітрады Аб'яднаных дэмакратычных сіл заяўляе:

- законапраект “Аб сродках масавай інфармацыі” носіць яўны рэпрэсіўны характар і істотна пагаршае становішча мас-медыя адносна дзеючага заканадаўства, якое неаднаразова падвяргалася крытыцы з боку міжнароднай супольнасці;

- паспех, з якой улады спрабуюць прыняць дадзены праект закона, сведчыць аб спробе аказаць ціск на незалежныя СМІ напярэдадні выбараў у Палату прадстаўнікоў;

- імкненне ўзяць пад кантроль інтэрнэт-выданні з'яўляецца падрыхтоўкай да чарговай зачысткі інфармацыйнай прасторы да прэзідэнцкіх выбараў 2011 года.

Прэзідыум Палітрады Аб'яднаных дэмакратычных сіл:

- асуджае дзеянні ўлад, накіраваныя на ўдушэнне свабоды слова, і заклікае іх адмовіцца ад фарсіраванага прыняцця закона “Аб сродках масавай інфармацыі”;

- лічыць неабходным стварыць пашыраную працоўную групу па дапрацоўцы дакумента, у склад якой у абавязковым парадку павінны быць уключаныя прадстаўнікі Грамадскага аб'яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў”;

- заклікае аднавіць роўныя ўмовы дзейнасці для СМІ дзяржаўнай і недзяржаўнай формаў уласнасці;

- патрабуе вярнуць усім недзяржаўным грамадска-палітычным выданням права друкавання ў беларускіх друкарнях, распаўсюджвання праз сетку “Белсаюздруку”, а таксама па падпісцы праз РУП “Белпошта”, і спыніць ціск на журналістаў незалежных СМІ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international