Выйшла кніга пра Сяргея Парсюкевіча

2008 2008-06-17T12:07:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Кнігу пра палітвязня, якую выпусціў віцебскі камітэт “За свабоду Сяргея Парсюкевіча”, плануюць падарыць чыноўнікам. Кніга “Сяргей Парсюкевіч. На хвалях жыцця” складаецца з матэрыялаў, якія з’яўляліся ў інтэрнэце, незалежных СМІ і былі прысвечаныя гісторыі зняволення віцебскага актывіста руху “За Свабоду”, старшыні Савета прадпрымальнікаў Смаленскага рынку Віцебска Сяргея Парсюкевіча.

Грамадскія актывісты распаўсюдзяць выданне сярод прадпрымальнікаў Віцебшчыны і прадстаўнікоў уладных структураў, паведамляе прэс-служба Аляксандра Мілінкевіча.

– Гісторыя гэтага прыстойнага чалавека, мужнага змагара за справядлівасць, праўду і свабоду, знойдзе водгук у сэрцах чытачоў: у каго знішчыць страх, у каго прабудзіць сумленне, – выказвае меркаванне актывістка руху “За Свабоду” Таццяна Севярынец.

Прэс-служба нагадвае, што падчас адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня Сяргей Парсюкевіч быў жорстка збіты супрацоўнікам мінскага ізалятара часовага утрымання Дулубам. Але справу павярнулі на карысць Дулуба, быццам бы Сяргей збіў супрацоўніка ўстановы. 23 красавіка 2008 года Парсюкевіча асудзілі на 2,5 года турмы. Сябры Сяргея, яго родныя не страчваюць надзеі, што палітвязень выйдзе на свабоду.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international