Сьвятара судзяць за ўсталяваньне крыжа

2008 2008-06-17T10:38:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старадарожскі РАУС выдаў пастанову аб прымусовым прыводзе ў суд сьвятара Леаніда Акаловіча. Яго абвінавачваюць у тым, што 19 красавіка ён удзельнічаў у несанкцыянаваным сходзе ў вёсцы Дражна. Тады ў вёсцы быў усталяваны шасьціканцовы крыж у памяць пра 25 мірных жыхароў, забітых чальцамі 2-й Менскай партызанскай брыгады 15 красавіка 1943 году, паведамляе БелаПАН.

Празь некалькі дзён пасьля ўсталяваньня мясцовыя ўлады дэмантавалі крыж і адвезьлі яго ў царкву ў вёску Залужжа. За ўдзел ва ўсталяваньні крыжа раней ужо былі асуджаныя на 15 сутак Вячаслаў Сіўчык і Віктар Хурсік.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international