Яшчэ адна скарга накіравана ў Камітэт па правах чалавека

2008 2008-06-16T16:21:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст Партыі БНФ Сяргей Лазенка падаў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека

Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, берасцейскі актывіст Партыі БНФ Сяргей Лазенка 13 чэрвеня накіраваў індывідуальнае паведамленне ў Камітэт ААН па правах чалавека.

 

Актывіст быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 19 жніўня 2007 гаду, калі ўдзельнічаў у адкрытым паседжаньні рады гарадской партыйнай арганізацыі, адным з пытанняў парадку дня якога была сустрэча з палітыкам Паўлам Севярынцам і прэзентацыя яго кнігі "Лісты з лесу".

 

Суд Маскоўскага раёна Брэста прызнаў C. Лазенка вінаватым па ч. 1 арт. 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях (удзел у правядзеньні несанкцыянаванага мерапрыемства) і аштрафаваў на дзве базавыя велічыні. Гэтае рашэньне на працягу доўгага часу берасцейскі актывіст беспаспяхова абскарджваў у вышэйстаячых судовых інстанцыях. "У сваім індывідуальным паведамленьні Лазенка заяўляе, што сваё затрыманьне і прыцягненьне да адміністрацыйнай адказнасьці лічыць незаконным. Ён прысутнічаў на афіцыйным мерапрыемстве Партыі БНФ на законнай падставе, бо з'яўляецца чальцом дадзенай партыі, сакратаром Берасцейскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ", — адзначыў праваабаронца.

Усяго было затрымана 28 удзельнікаў паседжаньня, прыцягнута да адказнасці 15. C. Лазенка стаў першым, хто звярнуўся ў ААН, паведаміў Р. Кісляк.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international