Зварот Aбсерваторыі па Абароне Праваабаронцаў да беларускіх уладаў

2008 2008-06-12T23:26:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зварот Aбсерваторыі па Абароне Праваабаронцаў да беларускіх уладаў

 

Беларусь

5 чэрвеня 2008

Абсерваторыя па Абароне Праваабарончаў, сумесная ініцыятыва Міжнароднай Федэрацыі Правоў Чалавека (FIDH) і Сусветнай Арганізацыі Супраць Катаванняў (OMCT), просяць вашага неадкладнага ўмяшальніцтва ў наступную сітуацыю ў *Беларусі*.

*Кароткае апісанне сітуацыі: *
Абсерваторыя была праінфармаваная аб узбуджэнні крымінальнай справы супраць сп. *Леаніда Свеціка*, праваабаронцы з Віцебска.

Паводле атрыманай інфармацыі, 23 траўня 2008 тры супрацоўнікі КДБ уварваліся ў кватэру сп. Свеціка. Яны паказалі яму пастанову пракуратуры аб узбуджэнні крымінальнай справы паводле артыкула 130.1 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь, “распальванне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці”. У пастанове сп. Свеціка пазначаны як сведка ў справе пагроз некаторым жыхарам з боку праваэкстрэмісцкай арганізацыі “Русское Национальное Единство” (РНЕ) [1]

Супрацоўнікі КДБ таксама прывялі з сабой панятых для вобшуку, што кіраваўся старэйшым лейтэнантам КДБ і трываў з 9 раніцы да 6 вечара. Падчас вобшуку КДБ канфіскавала кампутарнае абсталяванне і друкаваныя праваабарончыя выданні, уключаючы каляндарыкі, прысвячаныя 60-ым угодкам заснавання Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Пасля гэтага сп. Свецік быў дастаўлены ў упраўленне КДБ па Віцебскай вобласці і дапытваўся больш за дзве гадзіны. Допыт запісваўся на відэастужку. Потым сп. Свеціку была ўручаная позва на наступны допыт, прызначаны на 28 траўня 2008. Сп. Свецік наведаў упраўленне КДБ 30 траўня, паколькі ён мусіў дачакацца свайго адваката з Менску. У гэты дзень, ён і ягоны адвакат падпісалі дакумент, у якім яны абверглі абвінавачванні пракурора. Справа працягваецца.

Абсерваторыя выказвае сваю найглыбейшую занепакоенасць гэтымі падзеямі і нагадвае, што як краіна-удзельніца Арганізацыі па Бяспецы й Супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ), Беларусь павінна прытрымлівацца параграфа 8 рэзалюцыі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ па Узмацненні ўвагі АБСЕ да праваабаронцаў і нацыянальных праваабарончых інстытутаў [2], у якой заяўляецца, што краіны-удзельніцы прызнаюць “патрэбу асаблівай увагі, падтрымкі й абароны праваабаронцаў з боку АБСЕ, ейных інстытутаў і рэгіянальных арганізацый, як і з боку краінаў-удзельніц”.

*Запрошваемыя дзеянні:*

Абсерваторыя заклікае ўлады Беларусі:

І. Гарантаваць ва ўсіх абставінах фізічную і псіхалагічную цэласнасць сп. Леаніда Свеціка й усіх праваабаронцаў Беларусі;
ІІ. Пакласці канец усім акцыям запуджвання, уключаючы запуджванне на юрыдычным узроўні, супраць сп. Леаніда Свеціка, як і супраць усіх праваабаронцаў Беларусі;
ІІІ. Выконваць усе прадпісанні Дэкларацыі ААН аб Праваабаронцах, у прыватнасці, Артыкул 1, у якім заяўляецца, што “кожны мае права, індывідуальна, або ў аб’яднанні з іншымі, прапагандаваць і змагацца за абарону й рэалізацыю правоў чалавека й асноўных свабод на нацыянальным і міжнародным узроўні”, Артыкул 6б, у якім заяўляецца, што “кожны мае права, індывідуальна, або ў аб’яднанні з іншымі […], свабодна публікаваць, паведамляць або распаўсюджваць сярод іншых погляды, інфармацыю і веды аб усіх правах чалавека і асноўных свабодах”, а таксама Артыкул 12.2, у якім заяўляецца, што “дзяржава павінна прымаць усе неабходныя меры для абароны кампетэнтнымі ўладамі ўсіх, індывідуальна, або ў аб’яднанні з іншымі, супраць любога гвалту, жорсткасці, помсты, дэ факта або дэ юрэ дыскрымінацыі, уціску або любых іншых адвольных дзеянняў, выкліканых законным карыстаннем правамі, указанымі ў дадзенай Дэкларацыі”;

IV. Выконваць прадпісанні Дакумента Капенгагенскай сустрэчы 2-ой Канферэнцыі па Чалавечым Вымярэнні Канферэнцыі па Супрацоўніцтве й Бяспецы ў Еўропе (КСБЕ) (1990), і падтрымліваць у любых абставінах прынцыпы, наяўныя ў міжнародных і рэгіянальных праваабарончых інструментах, ратыфікаваных Беларуссю, якія, у прыватнасці, гарантуюць свабоду асацыяцый, дэманстрацый, выказванняў і меркаванняў, у прыватнасці Еўрапейскую Канвенцыю па Правах Чалавека і Міжнародны Пакт аб Грамадзянскіх і Палітычных Правах;
V. Больш агульна, забяспечваць у любых абставінах павагу да правоў чалавека і асноўных свабод у адпаведнасці з Міжнароднай Дэкларацыяй Правоў Чалавека і міжнароднымі й рэгіянальнымі праваабарончымі інструментамі, ратыфікаванымі Беларуссю.

*Адрасаты.***
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, вул. Карла Маркса, 38 220016, Мінск, Беларусь,
Факс: + 375 172 26 06 10 or + 375 172 22 38 72, Email: infogrp@president.gov.by

Генеральны пракурор, Пятро Міклашэвіч, вул. Інтэрнацыянальная, 22 220050, Мінск, Беларусь, факс: + 375 17 226 42 52

Пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Жэневе, 15 авеню дэ ля по, 1211 Жэнева 20, Швейцарыя,

Факс: +41 22 748 24 51. Email: mission.belarus@ties.itu.int

Амбасада Беларусі ў Бруселі, 192 авеню Мальер, 100 Іксэль, Бельгія,

Факс : + 32 2.340.02.87, Email : embbel@skynet.be


Кантакты Абсерваторыі:

E-mail: Appeals@fidh-omct.org <mailto:Appeals@fidh-omct.org
 
Тэлефон і факс FIDH + 33 (0) 1 43 55 20 11 / +33 1 43 55 18 80
 
Тэлефон і факс OMCT + 41 (0) 22 809 49 39 / + 41 22 809 49 29
------------------------------------------------------------------------

[1] Сп. Леанід Свецік дапамагаў тым, хто атрымліваў пагрозы ад РНЕ, у звароце ў адпаведныя дзяржаўныя органы дзеля абароны іхніх правоў. Ён таксама прымаў удзел у падрыхтоўцы пяці скаргаў у Камітэт па правах чалавека ААН аб парушэнні правоў чалавека Беларускімі ўладамі. 

[2] Прынята Парламенцай Асамблеяй АБСЕ ў Кіеве 10 ліпеня 2007.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international