Аляксандра Атрошчанкава арыштавалі на 15 сутак

2008 2008-06-12T18:07:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску адбыўся судовы разгляд адміністратыўнай справы актывіста дэмакратычнага руху Аляксандра Атрошчанкава, якога абвінавацілі ў абразе судзьдзі Алены Ільіной. Вынесены прысуд - 15 сутак арышту.

Нагадаем: 23 красавіка, калі судзьдзя Ільіна зачытвала прысуд у крымінальнай справе, якую назвалі “справай 14-ці”, нехта з судовай залі яе абразіў.

Судзьдзя загадала спэцназаўцам затрымаць Аляксандра Атрошчанкава. На яго ў кабінэце суду быў складзены адміністрацыйны пратакол паводле артыкулу 24.1 (абраза асобы ў публічным месцы).

Сёньня Аляксандра Атрошчанкава выклікалі ў КДБ, каб ён даў тлумачэньні наконт скаргі на супрацоўнікаў гэтай установы, якія летась забралі ў яго з кватэры кампутар і аргтэхніку.

Жонка Аляксандра Дар’я абураная дзеяньнямі ўладаў:

“Вельмі абураная. Мы тэлефанавалі ад 11 гадзіны ў міліцыю, на Акрэсьціна, у КДБ... Тое, што ў КДБ да паловы на 4-ю не маглі знайсьці майго мужа, вельмі дзіўна. Паўтары гадзіны мы прачакалі з адвакаткай Страмкоўскай у КДБ, пакуль да нас выйдзе падпалкоўнік. Я думаю, што ўсё было зроблена для таго, каб Аляксандра асудзіць бязь сьведкаў, каб нікога не было на судзе”.

Дар’я Атрошчанкава заявіла, што падрыхтавала скаргу ў пракуратуру на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі і КДБ.

Аляксандар Атрошчанкаў выйдзе на волю 27 чэрвеня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international