Галоўныя навіны
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
05.09.2008
Мазыр: Выбаршчыкам паказалі іх сапраўднае месца
03.09.2008
Аналіз этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
01.09.2008
2 верасьня адбудзецца прэзентацыя дакладу «Умовы ўтрыманьня пад вартай у Рэспубліцы Беларусь»
30.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульнені
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


ТБМ вырашыла прыняць удзел у школьнай рэформе

12.06.2008. Тэгі: грамадскія арганізацыі, беларуская мова, адукацыя.
Крыніца: Tut.by.

Таварыства беларускай мовы вырашыла таксама прыняць удзел у школьнай рэформе. З гэтай нагоды сакратарыят ТБМ прыняў заяву пра пашырэнне выкарыстання беларускай мовы ў айчынных школах. Пра гэта заявіў у інтэрвію Еўрарадыё кіраўнік арганізацыі Алег Трусаў.

Трусаў: Калі рэформа — то мы прапаноўваем тут свае змены. Калі ўлада пачынае рэформу, мы прапановы ўносім. ЯЯк і ўсе грамадзяне, маем права. А справа ўлады — слухаць нас ці не.

ТБМ прапанавала дадаць у дэкрэт прэзідэнта, прысвечаны зменам у сярэдняй адукацыі краіны, некалькі пунктаў. Па-першае, навучальныя прадметы "Гісторыя" і "Геаграфія" павінны выкладацца ва ўсіх школах, незалежна ад мовы навучання, толькі па-беларуску. Па-другое, колькасць гадзін на вывучэнне беларускай мовы і літаратуры ў 9—11 класах школ з рускай мовай навучання павінна павялічыцца на 30%. Па-трэцяе, у 11-м класе павінен праводзіцца дзяржаўны іспыт па беларускай мове і літаратуры.

Нагадаем, што Мінадукаці Беларусі перавяло на рускую мову выкладанне "Гісторыі Беларусі" і "Геаграфіі Беларусі" ва ўсіх рускамоўных школах краіны, зменшыла колькасць гадзін на выкладанне беларускай мовы і літаратуры ў старэйшых класах школ з рускай мовай навучання, а таксама зняло дзяржаўны іспыт па беларускай літаратуры.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования