Пракуратура прымусіла Мінэнэргетыкі даць адказ намесьніку старшыні Партыі БНФ

2008 2008-06-11T16:14:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Алесь Міхалевіч атрымаў адказ ад беларускага Міністэрства энергетыкі на свой запыт. Праўда, для гэтага спатрэбілася ўмяшальніцтва пракуратуры.

12 лютага 2008 года прадстаўнікі Чарнобыльскай камісіі Партыі БНФ Алесь Міхалевіч, Юрась Меляшкевіч і Юрась Губарэвіч зьвярнуліся да Міністэрства энэргетыкі з патрабаваньнем забясьпечыць удзел грамадзкасьці ў працэсе прыняцьця рашэньняў у справе будаўніцтва АЭС. Палітыкі пры гэтым спасылаліся на Орхускую канвэнцыю, ратыфікаваную ў Беларусі ў 2001 г., якая прадугледжвае удзел грамадзкасьці ўжо на самым раньнім этапе абмеркаваньня мэтазгоднасьці пабудовы АЭС на тэрыторыі краіны.

Аднак Міністэрства энэргетыкі не дало адказ на зварот у вызначаны законам месячны тэрмін, таму Алесь Міхалевіч вымушаны быў зьвярнуцца са скаргай у пракуратуру.

"Адказ на наш запыт з трох падпісантаў быў дасланы толькі мне, бо я адзін паскардзіўся ў пракуратуру, - зазначыў Алесь Міхалевіч. - Верагодна, ігнараваць пракуратуру для Мінэнэргетыкі было складаней, чым ліст ад простых грамадзянаў. У сваім адказе міністэрства на трох старонках распісваецца ў любові да Орхускай канвэнцыі".

Паводле міністэрства, інфармаваньне насельніцтва пра будаўніцтва АЭС ажыцьцяўляецца належным чынам і ўсе меркаваньні будуць улічаныя. Намесьнік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч падкрэсьліў: "У лісьце сказана, што Міністэрства энэргетыкі рэгулярна дае тлумачэньні грамадзянам Беларусі на іх запыты аб будаўніцтве АЭС. Верагодна, такіх запытаў было настолькі шмат, што наш сярод іх згубіўся".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international