"Рэпарцёры без межаў" супраць цэнзуры ў байнэце

2008 2008-06-12T09:37:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/report1.jpg

Міжнародная праваабарончая арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" зьвярнуліся з заявай да міністра інфармацыі Беларусі Ўладзімера Русакевіча. Падставай для звароту стала нядаўняя заява першай намесьніцы міністра Ліліі Ананіч аб кантролі беларускімі інтэрнэт-СМІ, агучаная ў выданьні “Беларуская думка”.

 
"Рэпартэры бязь межаў" нагадваюць, што спадарыня Ананіч заявіла пра неабходнасьць заканадаўчага рэгуляваньня інтэрнэт-мэдыяў у Беларусі, а таксама выкарыстаньне кітайскага досьведу ў блякаваньні доступу да тых замежных вэб-сайтаў, якія могуць мець “дрэнны ўплыў".

 Зьвяртаючыся да міністра інфармацыі Уладзімера Русакевіча, Рэпартэры бязь межаў адзначаюць: “Большасьць беларускіх грамадзянаў –актыўныя інтэрнэт-карыстальнікі. Мы ведаем, як важна рэгуляваць зьмест вэб-сайтаў, аднак мы таксама ведаем, што ў выніку ня можа парушацца свабода меркаваньняў... Мы таксама хацелі б ведаць, для якіх вэб-сайтаў будуць ужытыя мэтады фільтраваньня і якія дакладныя прычыны існуюць для падобнага фільтраваньня”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international