У Полацку затрыманыя актывісты "Маладога Фронту"

2008 2008-06-12T09:24:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mf.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Малады фронт

Малады фронт

11 чэрвеня ў Полацку супрацоўнікі міліцыі затрымалі і даставілі ў мясцовы РАУС пяцёх актывістаў Маладога Фронту: Кацярыну Салаўёву, Алеся Круткіна, Мікалая Дземідзенку, Сяржука Каралёнка, Алеся Хаберава. Маладафронтаўцы разгарнулі расьцяжку "STOP-ДЫКТАТУРА" насупраць Полацкага выканкаму.

Аднаму з актывістаў Алесю Хабераву стала дрэнна са здароўем і яго забрала "хуткая дапамога".

На затрыманых актывістаў склалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні па артыкуле 23.34 ч.3 КаАП  за ўдзел у несанкцыянаваным пікетаваньні, здзейсненым паўторна. Па гэтай частцы артыкула  іх могуць пакараць арыштам да 15 сутак.

Адразу з ізалятара часовага затрыманьня, дзе яны правялі ноч, іх адвязуць у суд. Дакладны час суда пакуль невядомы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international