Чакайце новых ператрусаў?

2008 2008-06-11T12:58:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

10 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых прызначэньняў.

У прыватнасьці, даў згоду на прызначэньне Аляксея Стука намесьнікам генэральнага пракурора Беларусі. Лукашэнка адзначыў, што «чакае ў найбліжэйшы час павышэньня эфэктыўнасьці дзейнасьці пракурорскіх работнікаў. Шмат чаго залежыць ад выбудоўваньня пасьпяховага ўзаемадзеньня пракурораў з прадстаўнікамі другіх праваахоўчых органаў».

Хартыя'97 зазначае, што зя няпоўны год Аляксей Стук зрабіў ашаламляльную кар'еру.

Да ліпеня 2007 г. ён быў усяго толькі пракурорам Ленінскага раёну Менску. Павышэньне па службе ў выглядзе намесьніка пракурора Менску атрымаў хутка пасьля таго, як адмовіў у завядзеньні крыімінальнай справы супраць грамадзян, што напалі ў пачатку сакавіка 2006 г. на кандыдата ў прэзыдэнты Казуліна, адзначае Хартыя'97.

І менавіта Стук падпісаў санкцыю на правядзеньне ператрусаў у памяшканьнях Радыё Рацыя, «Эўрапейскае радыё для Беларусі», «Белсату», прыватных кватэрах журналістаў, што прайшлі 27‑28 сакавіка 2008 г. па ўсёй Беларусі.

Відаць, чарговае павышэньне на службе Стук атрымаў за "пасьпяхова праведзеную апэрацыю супраць журналістаў", рэзюмуе Хартыя'97.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international