З “малатка” прададзеная апошняя маёмасьць пісьменнікаў – санаторый “Іслач”

2008 2008-06-10T14:04:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння ў будынку Дзяржаўнага камітэту маёмасці,  адбыўся аўкцыён з адзіным лотам: з “малатка" пайшла ўласнасць Беларускага літаратурнага фонду – славуты дом адпачынку “Іслач”.

Белдзяржмаёмасць пагадзілася з прапановай ліквідацыйнай камісіі і выставіла на продаж санаторый-прафілакторый пісьменнікаў “Іслач” пад Ракавам (галоўны трохпавярховы корпус, тры катэджы ў двух узроўнях, лазня, кацельня, жылы дом для абслугі ды іншыя гаспадарчыя пабудовы), разам з зямельным участкам плошчай 26, 7 гектараў. Стартавы кошт лоту – 2 мільярды 312 мільёнаў рублёў без уліку падатку на дабавачную вартасць.

 

Непасрэдна на аўкцыён было пададзена сем заявак, але рэгістрацыю прайшлі толькі тры ўдзельнікі. Самі таргі адбыліся надзвычай хутка. Літаральна за адну хвіліну цана падскочыла да 6 мільярдаў 600 мільёнаў рублёў. Большай сумы за пісьменніцкую маёмасць, чым таварыства з абмежаванай адказнасцю “Белінтэхбуд”, ніхто не прапанаваў. Таму яе прадстаўнік і падпісаў пратакол правядзення аўкцыёну. Да 12 чэрвеня гэтае прадпрыемства павінна заключыць адпаведную дамову, пасьля чаго стане паўнавартасным  ўласнікам. Грошы ад продажу будуць  пералічаныя ліквідацыйнай камісіі ГА «Беллітфонд», якая й вырашыць іх далейшы лёс. Якая частка тых сродкаў дастанецца пісьменнікам, пакуль дакладна невядома.

 

Такім чынам, разам з Домам пісьменнікаў у цэнтры Мінску, беларускія літаратары пазбавіліся сваёй апошняй маёмасці ў Іслачы. За гэтай, адной з самых ганебных у гісторыі Саюза беларускіх пісьменнікаў,  падзеяй назіралі вядомыя майстры слова Анатоль Вярцінскі, Уладзімір Някляеў, Сяргей Законнікаў,  Васіль Якавенка, Язэп Янушэўскі, Антаніна Хатэнка, Эрнест Ялугін, Вячаслаў Дубінка, дырэктар зліквідаванага ўладамі Беларускага літаратурнага фонду Алесь Данільчык, журналісты.

 

Нагадаем, што яшчэ год таму па рашэнню Вярхоўнага суду Беларускі літаратурны фонд быў зліквідаваны. Да такога рашэння спрычынілася Міністэрства юстыцыі, якое палічыла: грамадзкае аб’яднанне дапусціла шэраг парушэнняў статутнай дзейнасці, якія не былі выпраўленыя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international