Па справе РНЕ дапытваюць тых, каму пагражалі фашысты

2008 2008-06-10T10:07:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ва ўпраўленьне КГБ па Віцебскай вобласці выкліканыя сябар Сойму КХП БНФ Ян Таўпыга і ягоны аднапарт Ян Дзяржаўцаў, якія  паўгады таму атрымалі лісты з пагрозамі ад імя “віцебскага аддзяленьня “Рускага нацыянальнага адзінства”.

20 траўня гэтага года па фактах зьяўленьня ў Віцебску лістоў з пагрозамі ад імя РНЕ Камітэт дзяржбясьпекі узбудзіў крымінальную справу. Цяпер тых, хто атрымліваў падобныя лісты на працягу 2006-2007 гадоў, выклікаюць на допыты, паведамляе “Радыё Свабода”.

Паказаньні ў гэтай справе ўжо далі рэдактар недзяржаўнага бюлетэню «Курьер из Витебска», былы рэдактар газэты “Витебский курьер” Уладзімер Базан, былая старшыня гарадзкой арганізацыі АГП Алена Залеская і праваабаронца Леанід Сьвецік. Яго выклікалі на допыт пасьля 9-гадзіннага ператрусу, падчас якога супрацоўнікі КДБ забралі ў праваабаронцы аргтэхніку, друкаваныя выданьні і нават чыстую паперу.

Леанід Сьвецік кансультаваў тых, хто атрымаў допісы ад імя РНЕ, -- дапамагаў ім складаць заявы ў пракуратуру, каб адпаведныя структуры знайшлі аўтараў лістоў з пагрозамі. Аднак крымінальную справу паводле артыкулу 130.1 “Распальваньне міжнацыянальнай і міжканфэсійнай варожасьці” распачалі толькі цяпер, амаль праз два гады пасьля атрыманьня віцебскай актывісткай Аленай Залескай першага ліста ад РНЕ.

Падрабязнасьці пра тое, што цікавіць у гэтай справе супрацоўнікаў КДБ, выкліканыя на допыт не распавядаюць, бо зь іх узялі падпіску пра неразгалошваньне таямніцы сьледзтва.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international