Маці палітвязня скіравала скаргу ў ААН

2008 2008-05-27T11:55:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маці палітвязня Сяргея Парсюкевіча, асуджанага на два з паловай гады зняволення, 26 траўня скіравала скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека.

Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, падставай для індывідуальнага звароту Веры Парсюкевіч у незалежны міжнародны орган паслужыла парушэнне права яе сына на свабоду і асабістую недатыкальнасць, прадугледжаную артыкулам 9 міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Вядзецца пра тое, што пасля затрымання С.Парсюкевіч "меў права быць неадкладна дастаўленым да суддзі, які мусіць прымаць рашэнне аб арышце ці вызваленні".

"У сваёй скарзе Вера Парсюкевіч адзначае, што яе сын 4 сакавіка быў затрыманы пасля допыту ў пракуратуры Маскоўскага раёна Менска, а пасля з санкцыі пракурора раёна арыштаваны. Толькі 22 красавіка Сяргей Парсюкевіч паўстаў перад суддзём, - адзначыў Р.Кісляк. - Такім чынам, у часе папярэдняга следства ён быў пазбаўлены права на справядлівае і незангажаванае рашэнне пытання аб арышце або вызваленні, якое можа прыняць толькі інстытут суддзі". Праваабаронца патлумачыў, што норма, прадугледжаная пунктам 3 артыкула 9 Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, з'яўляецца часткай дзейнага на тэрыторыі Беларусі заканадаўства і падлягае непасрэднаму выкананню.

Р.Кісляк нагадаў, што ў красавіку гэтага года ў Камітэце ААН па правах чалавека была зарэгістравана аналагічная скарга берасцейскай актывісткі апазіцыі Жаны Абрамавай. Яна звярнулася ў камітэт са скаргай на тое, што яе двойчы затрымлівалі па падазрэнні ў здзяйсненні крымінальнага злачынства (кожная з гэтых справаў пасля была спынена) і змяшчалі ў ізалятар часовага ўтрымання. У першым выпадку яна знаходзілася там 61 гадзіну, у другім - 72 гадзіны. Актывістка лічыць, што ўтрыманне пад вартай больш за 48 гадзін без прыводу да суддзі з'яўляецца парушэннем яе права на свабоду і асабістую недатыкальнасць. Ж.Абрамава не была дастаўлена ў суд і знаходзілася пад вартай на падставе следчых пастановаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international