Анжаліку Борыс пакаралі за правядзеньне канцэрту

2008 2008-06-09T13:17:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Кіраўнічка непрызнаванага беларускімі ўладамі «Саюзу палякаў на Беларусі» атрымала 1.400.000 рублёў штрафу за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства. Паводле адміністрацыйнага пратакола, складзенага супрацоўнікамі гродзенскай міліцыі, Анжаліку Борыс абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства — канцэрце знакамітага польскага гурта Lombard, які адбыўся ў Гродне 2 траўня.

Анжаліка Борыс і прадстаўнікі Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне неаднойчы звярталіся да мясцовых уладаў з прапановай прадаставіць памяшканне для правядзення канцэрта Lombard, які наведаў горад у Сусветны дзень палякаў, што пражываюць па‑за межамі сваёй краіны. Аднак чынавенства, спаслаўшыся на адсутнасць памяшканняў, адмовіла ў прадастаўленні залі. У выніку канцэрт адбыўся на тэрыторыі прыватнай фірмы «Форт», якая дала дазвол на правядзенне мерапрыемства.

Анжаліка Борыс лічыць, што дзеянні ўладаў нічога, акрамя здзіўлення і непаразумення, не выклікаюць, і звязвае захады супраць сябе з той сітуацыяй, якая на сённяшні дзень існуе ў краіне.

Днямі «за актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве» — канцэрце гурта Lombard у Гродне суд Ленінскага раёна прызначыў штрафы буйных памераў кіраўніку абласной суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юрыю Істоміну і Віктару Сазонаву, намесніку старшыні партыі «Беларуская сацыял‑дэмакратычная грамада».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international