Сёньня – суд над Анжалікай Борыс
09.06.2008.
Тэгі: адміністратыўная справа, Саюз палякаў, рэпрэсіі.
Крыніца: Радыё "Рацыя".
Сёньня, 9 чэрвеня, адбудзецца суд над кіраўнічкай непрызнаванага беларускімі ўладамі “Саюзу палякаў на Беларусі” Анжалікай Борыс.
Паводле адміністрацыйнага пратакола, складзенага супрацоўнікамі гродзенскай міліцыі, яе вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства - канцэрце знакамітага польскага гурта Lombard, які адбыўся ў Гродне 2 траўня.
Анжаліка Борыс і прадстаўнікі Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне неаднойчы звярталіся да мясцовых уладаў з прапановай прадаставіць памяшканне для правядзення канцэрта Lombard, які наведаў горад у Сусветны дзень палякаў, што пражываюць па-за межамі сваёй краіны. Аднак чынавенства, спаслаўшыся на адсутнасць памяшканняў, адмовіла ў прадастаўленні залі. У выніку канцэрт адбыўся на тэрыторыі прыватнай фірмы “Форт”, якая дала дазвол на правядзенне мерапрыемства.
Анжаліка Борыс лічыць, што дзеянні ўладаў нічога, акрамя здзіўлення і непаразумення, не выклікаюць, і звязвае захады супраць сябе з той сітуацыяй, якая на сённяшні дзень існуе ў краіне.
Учора за актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве - канцэрце гурта Lombard у Гродне суд Ленінскага раёна прызначыў штрафы буйных памераў кіраўніку абласной суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юрыю Істоміну і Віктару Сазонаву, намесніку старшыні партыі "Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада".
Навіны па тэме
13.10.2008 Настаўнікаў не пускалі ў Горадню
09.10.2008 Справу Аўтухова адправілі на дапрацоўку
07.10.2008 Эўрапарлямэнт заклікае беларускія ўлады прызнаць СПБ на чале з А. Борыс
03.10.2008 Па вызваленьні Алеся Чыгіра зноў чакае суд
02.10.2008 Зноў пачынаюцца рэпрэсіі?
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











