Сёньня – суд над Анжалікай Борыс

2008 2008-06-09T09:28:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня, 9 чэрвеня, адбудзецца суд над кіраўнічкай непрызнаванага беларускімі ўладамі “Саюзу палякаў на Беларусі” Анжалікай Борыс.

Паводле адміністрацыйнага пратакола, складзенага супрацоўнікамі гродзенскай міліцыі, яе вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства - канцэрце знакамітага польскага гурта Lombard, які адбыўся ў Гродне 2 траўня.

Анжаліка Борыс і прадстаўнікі Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне неаднойчы звярталіся да мясцовых уладаў з прапановай прадаставіць памяшканне для правядзення канцэрта Lombard, які наведаў горад у Сусветны дзень палякаў, што пражываюць па-за межамі сваёй краіны. Аднак чынавенства, спаслаўшыся на адсутнасць памяшканняў, адмовіла ў прадастаўленні залі. У выніку канцэрт адбыўся на тэрыторыі прыватнай фірмы “Форт”, якая дала дазвол на правядзенне мерапрыемства.

Анжаліка Борыс лічыць, што дзеянні ўладаў нічога, акрамя здзіўлення і непаразумення, не выклікаюць, і звязвае захады супраць сябе з той сітуацыяй, якая на сённяшні дзень існуе ў краіне.

Учора за актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве - канцэрце гурта Lombard у Гродне суд Ленінскага раёна прызначыў штрафы буйных памераў кіраўніку абласной суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юрыю Істоміну і Віктару Сазонаву, намесніку старшыні партыі "Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international