Прадстаўнік АБСЕ не падзяляе ідэю байкоту

2008 2008-06-04T15:34:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Кіраўнік Мінскага офіса АБСЕ Ханс-Йохан Шмідт упершыню адказаў на некаторыя пытанні, якія тычацца выбараў у Палату прадстаўнікоў.

– Спадар Шмідт, ці  Ваш офіс будзе назіраць за тым, як праходзяць выбары ў Беларусі?

– Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, у тым ліку наш офіс, будзе цікавіцца тым, як праходзіць рэгістрацыя кандыдатаў, які ў іх доступ да сродкаў масавай інфармацыі, якія ў іх магчымасці для агітацыі і гэтак далей. Мы спадзяемся, што прадстаўнікоў БДІПЧ у Беларусі сустрэнуць станоўча (БДІПЧ – Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека, структура АБСЕ, якая займаецца міжнародным назіраннем на выбарах – кар).

– Некаторыя з палітычных партый і палітыкаў Беларусі аб’явілі, што адмаўляюцца ад удзелу ў выбарах, таму што выбары не будуць справядлівымі. Якое Вашае меркаванне аб такой пазіцыі?

– Удзельнічаць у беларускіх выбарах ці не – гэта справа беларускіх партый і палітыкаў. Увогуле, на маю думку, для палітычных партый у любой краіне ў выбарах лепш удзельнічаць – такі падыход больш прагматычны. Гісторыя паказвае, што байкот можа прынесці даволі адмоўныя наступствы. У Германіі мне даводзілася мець гутаркі з людзьмі, якія памятаюць 1932-33 гады. Той байкот атрымаўся на карысць нацыстаў.

– Дэмакратычныя партыі абвесцілі, што яны ў кожнай выбарчай акрузе вылучаць толькі па адным кандыдаце, які будзе канкурыраваць з афіцыйным кандыдатам ад уладаў. Атрымліваецца, выбаршчыкі не змогуць выбіраць паміж рознымі ідэямі – напрыклад, паміж БНФ і камуністамі. На Вашую думку, ці правільнае такое рашэнне?

– Канешне, лепш, калі выбаршчыкі маюць альтэрнатыву ў выбары паміж прадстаўнікамі розных партый. Аднак у кожнай краіне свая канкрэтная сітуацыя. Калі ў Беларусі партыі вырашылі падзяліць паміж сабой акругі – значыць, у цяперашняй беларускай сітуацыі гэта найбольш аптымальнае рашэнне.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international