Журналістка вырашыла судзіцца са Службай бяспекі прэзідэнта

2008 2008-06-06T15:14:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Рэдакцыя газеты «Народная Воля» і намесніца галоўнага рэдактара Марына Коктыш вырашылі прыцягнуць да судовай адказнасці за парушэнні Закону «Аб друку» адразу ўсю Палату прадстаўнікоў і Службу бясьпекі прэзідэнта. Днямі рэдакцыя ад імя журналісткі накіравала адпаведную позву ў суд Маскоўскага раёна Мінска.

Нагодай для судовага зыску стала адмова акрэдытаваць Марыну Коктыш у Палаце прадстаўнікоў. Нагадаем, што ўвосень журналістка звярнулася ва ўстаноўленым парадку з просьбай аб акрэдытацыі пры Палаце прадстаўнікоў. Але ня гледзячы на тое, што Марына Коктыш была акрэдытаваная там на працягу некалькіх апошніх гадоў, ёй без тлумачэньня прычын гэтым разам ў акрэдытацыі адмовілі. У адказ рэдакцыя накіравала зварот да старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзіма Папова. Адказаў журналістам не спікер, а старшыня камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Юры Кулакоўскі. Чамусці ў вуснай форме ён патлумачыў, што журналістцы забаронены допуск у Дом ураду. Рэдакцыя і Марына Коктыш падалі яшчэ адну скаргу, і ім зноў адказаў спадар Кулакоўскі, праўда, ужо ў пісьмовай форме: згодна з яго адказам, рашэнне аб адмове ў допуску прыняла Служба бясьпекі прэзідэнта.

Як паведаміла прэс-службе БАЖ Марына Коктыш, рэдактар «Народнай Волі» Іосіф Сярэдзіч накіраваў афіцыйны зварот на імя кіраўніка Службы аховы прэзідэнта Андрэя Уцюрына з патрабаваннямі тлумачэнняў.

Марына Коктыш: «Рэдакцыю цікавіла, якім чынам мая прысутнасьць на пленарных паседжаньнях Палаты прадстаўнікоў пагражае ўсяму Дому ўраду».

З таго часу мінула ажно 2 месяцы, але ніякага адказу на ліст з «Народнай волі» са Службы бясьпекі прэзідэнта нтак у рэдакцыю і не прыйшло. Параіўшыся з юрыстамі ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» «Народная воля» і журналістка Марына Коктыш вырашылі абараняць свае прафесійныя правы праз суд і падалі скаргу на Палату прадстаўнікоў і Службу бяспекі прэзідэнта.

Марына Коктыш: «Мы лічым, што і Палата прадстаўнікоў, і Служба бяспекі прэзідэнта парушаюць беларускае заканадаўства, у прыватнасці, Закон “Аб друку і сродках масавай інфармацыі”. Мы лічым, што суд павінен прымусіць чыноўнікаў выконваць закон, што законы напісаныя ня толькі для простых людзей. Чыноўнікаў таксама трэба вучыць іх выконваць».

На думку кіраўніка юрыдычнай службы БАЖ Міхаіла Пастухова, праблема з атрыманнем акрэдытацыі ў недзяржаўных журналістаў не проста існуе, яна вельмі надзённая, балючая і актуальная. Дастаткова нагадаць з адмовай у акрэдытаванні, якую атрымаў ад Беларускага МЗС журналіст «Радыё Рацыя» Аляксей Мінчонак. Ведамыя БАЖу і выпадкі такога ж кшталту, што адбываліся ў рэгіёнах. Юрыст БАЖ шчыра прызнае, што чакаць станоўчага выніку ад паданага газетай і журналісткай зыску не даводзіцца, але кажа, што рабіць гэта абавязкова трэба. Хаця б з-за грамадскага рэзанансу, які гэты зыск павінен выклікаць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international