Міколу Статкевічу прад’яўлена абвінавачаньне па крымінальнай справе

2005 2005-03-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

22 сакавіка ў сьледчым Камітэце ГУУС Мінгарвыканкаму Міколу Статкевічу была выдадзеная пастанова сьледчага, у якой афіцыйна прад’яўляецца абвінавачаньне па Арт. 342 Крымінальнага Кодэксу – “арганізацыя групавых дзеяньняў, парушаючых грамадскі парадак альбо актыўны ўдзел у іх”. У якасьці меры стрыманьня абраная падпіска аб нявыезьдзе. Як паведаміў Мікола Статкевіч ў Праваабарончы цэнтр “Вясна”, ён не мае намеру “прымаць удзел у гэтым фарсе”. Не зьбіраецца даваць ніякіх паказаньняў і знаёміцца з матэрыяламі справы.

Мікола Статкевіч лічыць гэтую справу матываваную тым, што ў наступным годзе ў Беларусі адбудуцца прэзідэнцкія выбары.

Нагадаем, што крымінальная справа была ўзбуджаная па факце правядзеньня акцый пратэсту супраць сфальсіфікаваных парламенцкіх выбараў і рэферэндума ў кастрычніку 2004 г. Справа была ўзбуджаная па арт. 342 Крымінальнага Кодэксу – “арганізацыя групавых дзеяньняў, парушаючых грамадскі парадак альбо актыўны ўдзел у іх”. Дадзены артыкул прадугледжвае штраф альбо арышт да 6 месяцаў альбо абмежаваньне свабоды на тэрмін да 3 гадоў, альбо пазбаўленьне свабоды на тэрмін да 3 гадоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international