viasna on patreon

Зьміцер Шыманскі накіраваў іскавую заяву ў суд

2008 2008-06-06T14:33:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Зыск да Беларускай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі аб абароне гонару і годнасці накіраваў сёння у суд Першамайскага раёну сталіцы кіраўнік Брэсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зміцер Шыманскі.

Як паведаміў у гутарцы з прэс-службай БАЖ палітык, гэта звязана з распаўсюдам звестак, якія адмоўна ўплываюць на ягоны імідж у Брэсце.

«Журналісты БТ паведамілі ў эфіры, што я атрымаў грошы ў амерыканскай амбасадзе, а я гэтага не рабіў, — адзначае Зміцер Шыманскі. — Лічу, што гэта рабілася, па-першае, з мэтай дыскрэдытаваць людзей, якія збіраюцца балатавацца кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў незалежна ад улады, а па-другое, каб збэсціць палітыку Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі».

У сваёй судовай заяве актывіст ПБНФ патрабуе прызнаць непраўдзівымі распаўсюджаныя пра яго Белтэлерадыёкампаніяй звесткі, прымусіць БДТРК абвергнуць гэтую інфармацыю ў тых жа СМІ, праз якія яна была распаўсюджаныя. Акрамя таго сп. Шыманскі патрабуе спагнаць грашовую кампенсацыю, эквівалентную 1.718 долараў — менавіта такую суму адабралі ў яго супрацоўнікі беларускага Дзяржкантролю. 

Нагадаем, 29 траўня Першы канал дзяржаўнага тэлебачання паказаў сюжэт, з якога вынікала, што дыпмісія ЗША фінансуе беларускую апазіцыю. А ўласныя грошы ў сп. Шыманскага былі адабраныя прадстаўнікамі дэпартаменту фінансавых расследаванняў нібыта для праверкі іх на сапраўднасць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства