Суд задаволіў пазоў падаткавай да Канстанціна Жукоўскага

2008 2008-06-05T16:59:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

4 чэрвеня ў судзе Цэнтральнага раёну Гомеля адбыўся разгляд пазову раённай інсьпекцыі па падатках і зборах аб прымусовым спагнаньні з актывіста партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Канстанціна  Жукоўскага 2 мільёнаў 115 тысяч рублёў падаткаў за перавышэньне задэклараваных даходаў за апошнія пяць гадоў.

Судзьдзя Віктар Казачок задаволіў пазоў цалкам.

Нагадаем, што раней актывіст быў аштрафаваны судом на 1 мільён 750 тысяч рублёў за вясельны падарунак ад сваякоў з Украіны. Гэта было расцэнена як атрыманьне і выкарыстаньне замежнай бязвыплатнай дапамогі без рэгістрацыі ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасьці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international