У галоўнага рэдактара газеты "Прессбол" апісалі маёмасць

2005 2005-03-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маёмасць была апісаная 11 сакавіка з мэтаю спагнання з У.Беражкова 10 млн.рублёў на карысць міністра фінансаў Беларусі Мікалая Корбута. 10 лютага гэтага года судовая калегія па грамадзянскіх справах Мінскага гарадскога суда пакінула ў сіле рашэнне Цэнтральнага суда г.Мінска па іску М.Корбута да выдаўца газеты - УП "Прессбол плюс". Суд прызнаў неадпаведнымі рэчаіснасці і ганьбячымі гонар і годнасць міністра фінансаў звесткі, выкладзеныя газетай у №128 за 22 кастрычніка 2004 года.
Суд пастанавіў спагнаць на карысць М.Корбута 30 млн. рублёў і з рэдактара газеты У.Беражкова 10 млн. рублёў. 3 сакавіка 30 млн. рублёў пералічыла М.Корбуту УП "Прессбол плюс" і 120 тысяч рублёў - рэдактар выдання. 11 сакавіка да У.Беражкова прыйшоў судовы выканаўца і апісаў маёмасць. Сярод апісанага - электрачайнік, шафа, пыласос, пральная машына і г.д. 14 сакавіка з іскам у суд звярнулася жонка Беражкова - яна просіць выключыць з пераліку апісанага палову маёмасці, спасылаючыся на заканадаўства, паводле якому палова нажытай у шлюбе маёмасці не падлягае апісанню. (БАЖ)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international