Грамадзкі камітэт будзе бараніць інтарэсы жыхароў

2008 2008-06-02T12:15:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Адзін з жыхароў дома даў тэлеграму кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку:

“Просім: выратуйце дзіцячую пляцоўку Гамарніка, 20 і адзіную грамадзкую прыбіральню ў “Зялёным лузе” ад будаўнічых вандалаў і ня выключана карупцыянэраў. Ад імя жыхароў дома Гамарніка, 20, Мірашнічэнка, 10”.

Будаўнічую пляцоўку паступова абносяць плотам. На ёй вісіць аб’ява, што замоўца гэтага шматпавярховага жылога дома ёсьць прадпрыемства “Карповіч”. Аднак ні спадар Карповіч, ні кіраўнікі адміністрацыі Савецкага раёна на сустрэчу з абуранымі жыхарамі не прыйшлі.

Пад час стыхійнага мітынгу выступіў намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка, які жыве па суседзтву:

“Гэта ня першы выпадак, калі хацелі захапіць гэты ўчастак. У 1992 годзе адбілі тады гэту атаку. Тады Алег Трусаў вам дапамог. На жаль, тыя дакумэнты страчаны. Але тады было дастаткова дэпутацкага запыту, дэпутацкага ліста ў гарвыканкам, і будаўніцтва было спынена. Ні тады, ні цяпер у генпляне не было і сьледу вось гэтага дома. І, можа, гэтыя сходы трэба працягваць рэгулярна і як мага часьцей, проста, каб яны разумелі, што людзі не здадуцца, не прывыкнуць”.

Жыхары дома распаўсюдзілі ўлёткі, у якіх гаворыцца, што падрыхтоўка да будаўніцтва праводзіцца з парушэньнем нарматыўна-прававых актаў. А прадпрыемства “Сэрвісбуд” імкнецца паскорыць будаўнічыя працы без правядзеньня альтэрнатыўнай экспэртызы праекта. Жыхар Глеб Рубанаў сказаў:

“Мы патрабуем доступу да саміх гэтых папераў. Гэта ня ёсьць дзяржаўная таямніца. Мы павінны патрабаваць таго, каб нам далі магчымасьць з гэтым азнаёміцца. Патрабаваць спыненьня будаўніцтва, прызначэньня грамадзкага абмеркаваньня і замарозкі будаўніцтва да прызначэньня грамадзкага абмеркаваньня – гэта наша права”.

Ірына Лебядзеўская сказала, што ўлады не правялі апытаньня грамадзкай думкі і да апошняга моманту ўся інфармацыя хавалася.

“Я маю права на прадстаўленьне інфармацыі. Я магу спытаць у адміністрацыі, забудоўшчыка, у Менгарвыканкаме ці камітэце архітэктуры. Ні ў адной з гэтых арганізацый да апошняга моманту наогул не гаварылі, што яны гэтым займаюцца. А калі тэлефануеш Карповічу, сакратарка адказвае, што яго няма”.

Жыхары дома настроены далей змагацца за свае правы. Яны абураныя разьвязаным будаўніцтвам.

Спадарыня: “Мы апынемся у бэтонным купале. Бэтонная труба. Дзецям няма чым дыхаць, праз 10 гадоў нашы дзеці стануць інвалідамі, бо паветра ня будзе ніякага”.

Іншая спадарыня: “У нас забралі сонца. Нам ужо не пакінулі нічога”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international