Міліцыя не дазволіла ўстанавіць інфармацыйны стэнд ва ўрочышчы Курапаты

2008 2008-06-03T17:11:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Супрацоўнікі Мінскага РУУС не дазволілі грамадскасці ўстанавіць інфармацыйны стэнд ва ўрочышчы Курапаты. Аб гэтым паведаміў БелаПАН старшыня секцыі "Мемарыял" беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Вячаслаў Сіўчык.

Паводле яго слоў, з раніцы на тэрыторыі Курапатаў знаходзіліся міліцыянеры ў цывільным адзенні, якія па тэлефоне выклікалі сваё начальства. "Прадстаўнікі Мінскага РУУС, якія прыбылі ва ўрочышча, не дазволілі ўстанавіць інфармацыйны стэнд, прысвечаны мемарыялу Курапаты. На стэндзе размешчана карта ўрочышча з умоўнымі абазначэннямі пахаванняў, мемарыяльных знакаў і помнікаў. Апрача таго, на стэндзе прадстаўлены тэкст наступнага зместу: "Курапаты — месца згубы ахвяраў палітычных рэпрэсій 1937—1941 гадоў. На гэтым месцы супрацоўнікі НКУС БССР знішчалі людзей. Ва ўрочышчы налічваецца больш за 500 масавых пахаванняў людзей. З 1988 года намаганнямі грамадскасці пачаў стварацца мемарыял памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій", — зазначыў В.Сіўчык.

Ён назваў "маразмам" сітуацыю, калі міліцыя не можа злавіць ні аднаго вандала, якія на працягу многіх гадоў апаганьваюць народны некропаль у Курапатах, аднак не дазваляе грамадскасці праводзіць мемарыялізацыю ўрочышча.

3 чэрвеня споўнілася 20 гадоў з таго дня, як у штотыднёвіку "Літаратура і мастацтва" быў апублікаваны артыкул Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва "Курапаты — дарога смерці". Менавіта гэты матэрыял стаў першым публічным расказам аб трагедыі ўрочышча.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international