Слонімскага актывіста будуць судзіць за сустрэчу з Мілінкевічам

Грамадскі актывіст са Слоніма Алесь Масюк атрымаў позву з раённага суда, паводле якой 9 чэрвеня будзе разглядацца адміністрацыйная справа аб арганізацыі несанкцыянаванай сустрэчы жыхароў горада з лідэрам Руху “За Свабоду ” Аляксандрам Мілінкевічам.

Супрацоўнікі слонімскай міліцыі склалі пратакол аб адміністрацыйным пакаранні на Алеся Масюка - грамадскага актывіста вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства - сустрэчы жыхароў горада з Аляксандрам Мілінкевічам, якая адбылася 18 красавіка. Нягледзячы на тое, што ў праваахоўных органаў адсутнічаюць рэальныя доказы правапарушэння, суд павінен будзе разгледзіць справу і вынесці адпаведнае рашэнне.

На думку Алеся Масюка, ў сваіх дзеяннях міліцыянты кіруюцца загадамі супрацоўнікаў КДБ і замест барацьбы са злачыннасцю займаюцца пераследам палітычных апанентаў.

Паводле адпаведнага артыкула Адміністрацыйнага кодэкса, пакаранне за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства прадугледжвае штраф у буйных памерах ці тэрмін адміністрацыйнага арышту.

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international